Удзельнікам і гасцям XV Міжнароднага з’езда славістаў. 21.by

Удзельнікам і гасцям XV Міжнароднага з’езда славістаў

21.08.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дарагія сябры!

Шчыра вітаю вас на беларускай зямлі і віншую з пачаткам працы XV Міжнароднага з’езда славістаў.

Славянскі свет — наша агульная духоўная Айчына, якая аб’ядноўвае мільёны людзей. На вучоных-славістаў ускладзена пачэсная місія: берагчы і памнажаць скарбы мудрасці і культуры, садзейнічаць распаўсюджванню ведаў пра славянскія народы. Вы з гонарам выконваеце яе і падтрымліваеце агонь, які запалілі першаасветнікі святыя Кірыл і Мяфодзій.

Сімвалічна, што месцам правядзення юбілейнага форуму абрана Беларусь — сэрца славянскай цывілізацыі, якая ўносіць важкі ўклад у захаванне яе каштоўнасцей і ідэалаў. Беларусы берагуць гэту спадчыну і заўсёды памятаюць аб тым, што толькі разуменне ўнікальнасці кожнай нацыі і яе духоўных здабыткаў не дасць братам-славянам страціць сябе ў глабалізаваным свеце.

Упэўнены, што гэты з’езд дапаможа ўсім нам лепш зразумець ролю славянства ў цывілізаваным працэсе, аб’яднаць намаганні ў вывучэнні і папулярызацыі гісторыі, моў і культур нашых народаў.

Жадаю вам плённай працы, цікавых дыскусій і абмеркаванняў, моцнага здароўя і невычэрпных сіл дзеля служэння высакароднай справе славянскага адзінства.

Прэзiдэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дарагія сябры! Шчыра вітаю вас на беларускай зямлі і віншую...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика