На Вілейшчыне праверылі харчблокі школ: накладзена спагнанняў больш чым на 17 мільёнаў рублёў. 21.by

На Вілейшчыне праверылі харчблокі школ: накладзена спагнанняў больш чым на 17 мільёнаў рублёў

04.11.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


З 23 верасня па 23 кастрычніка спецыялісты Вілейскага райЦГіЭ праверылі ўсе харчблокі устаноў адукацыі Вілейскага раёна. Мэта праверак – прафілактыка групавой захваральнасці вострымі кішачнымі інфекцыямі.

У асноўным парушэнні тычыліся бягучага ўтрымання устаноў: у чатырох з іх не выконваліся правілы асабістай гігіены работнікамі харчаблокаў, у дзвюх  не выконваліся рэжымы ўборкі памяшканняў, маркіроўка апрацоўчага інвентару.

У васьмі правераных установах адукацыі былі парушаныя ўмовы захоўвання харчовых прадуктаў. Устаноўленыя нормы харчавання асноўных прадуктаў, якія павінны ўваходзіць у рацыён харчавання штодня, не выконваліся больш чым на 10% са знакам “мінус” у трох установах адукацыі.

У сямі ўстановах якасць чысціні абсталявання, посуду не падвяргалася кантролю перад выкарыстаннем. Большасць парушэнняў ўхіляліся яшчэ падчас праверкі.

Па выніках іх на вінаватых асоб накладзена 26 адміністрацыйных спагнанняў на суму больш за 17 мільёнаў рублёў, пачаты дзевяць адміністрацыйных працэсаў. Падрыхтавана 27 прадпісанняў аб ліквідацыі парушэнняў. Накіраваны тры інфармацыі ў праваахоўныя органы.
Алена Шмарлоўская,

доктар-гігіеніст Вілейскага райЦГіЭ.

Фота uo-bogotol.ucoz.ru






 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 23 верасня па 23 кастрычніка спецыялісты Вілейскага райЦГіЭ праверылі ўсе харчблокі устаноў адукацыі Вілейскага раёна. Мэта праверак – прафілактыка групавой...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика