Ашмянцаў і віляйчан вучылі планаваць экалагічную дзейнасць у рэгіёне
06.12.2013
—
Новости Общества
|
![]() У Ашмянах 4 снежня адбыўся семінар-практыкум, які праводзілі спецыялісты Рэгіянальнага экалагічнага цэнтра для Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Удзельнічалі ў ім прадстаўнікі каардынацыйных саветаў і працоўных груп па распрацоўцы Мясцовага экалагічнага плана дзеянняў з Вілейскага і Ашмянскага раёнаў. Ім расказалі пра метадалогію стварэння плана, правялі майстар-класы, расказаў намеснік старшыні праўлення грамадскага аб'яднання па садзейнічанні ўстойліваму развіццю Вілейскага рэгіёна “ЗОВіК” Сяргей Ганчар. Даведка "РГ". Мясцовы экалагічны план дзеянняў – эфектыўны спосаб экалагічнага кіравання і прыняцця рашэнняў, які арыентаваны на паляпшэнне мясцовых сацыяльных і экалагічных умоў. Прадстаўнікі мясцовых органаў улады, бізнесу, НДА і навукі працуюць сумесна, каб прыйсці да агульнага меркавання адносна прыярытэтаў далейшага развіцця мясцовай супольнасці. Вынікі гэтага працэсу набываюць форму Плана дзеянняў, які становіцца своеасаблівым кіраўніцтвам па рашэнні сацыяльна-экалагічных праблем мясцовай супольнасці. Алесь ВЫСОЦКІ. Фота hq-wallpapers.ruЧтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Ашмянах 4 снежня адбыўся семінар-практыкум, які праводзілі спецыялісты Рэгіянальнага экалагічнага цэнтра для Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.
|
|