У панядзелак пойдзе снег
28.03.2014
—
Новости Общества
|
![]() У выхадныя 28—29 сакавіка надвор'е будзе вызначаць антыцыклон, які праз тэрыторыю нашай краіны перамесціцца ва Украіну. Захаваецца сухое надвор'е. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 0.. -6°C. Максімальная тэмпература ў суботу днём чакаецца ад 4°C па паўночным усходзе да +10°C па паўднёвым захадзе краіны, у нядзелю днём паветра прагрэецца да +7.. +13°C, па паўднёвым захадзе да +15°C. 31 сакавіка надвор'е зменіцца. На тэрыторыю Беларусі пачне паступаць вільготнае няўстойлівае паветра са Скандынаўскага паўвострава. Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Ноччу і раніцай у асобных раёнах згусціцца туман. Тэмпература паветра ўначы -3.. +3°C, днём +2.. +9°C, па поўдні +10.. +13°C. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У выхадныя 28—29 сакавіка надвор'е будзе вызначаць антыцыклон, які праз тэрыторыю нашай краіны перамесціцца ва Украіну.
|
|