Беларускі біскуп заклікаў людзей на жнівень цалкам адмовіцца ад алкаголю
01.08.2014 10:42
—
Новости Общества
|
Пра гэта гаворыцца ў звароце біскупа Пінскага Антонія Дзям'янкі да вернікаў дыяцэзіі, піша
Па яго словах, для многіх з нас жнівень - інтэнсіўны час і працы, і адпачынку. Жнівень - гэта перыяд збору пладоў зямлі, руплівы час працы ў полі, агародзе, збору дароў лесу. Летняя пара спрыяе актыўнаму адпачынку на рэчках, вадаёмах і азёрах, якімі багатая наша краіна. Гэта таксама час інтэнсіўных вандровак, наведвання разнастайных мясцін і людзей. - Таму ў Пінскай дыяцэзіі заахвочваю ўсіх людзей добрай волі да абстынэнцыі - паўстрымання ад ужывання алкагольных напояў асабліва на працягу месяца жніўня, - кажа біскуп. Такое паўстрыманне засведчыць іншым, што мы здольныя і гатовыя быць адказнымі за жыццё і здароўе не толькі сваё, але і іншых асобаў, асабліва безабаронных і ненароджаных. - Заахвочваю з надзеяй распачаць жнівень як месяц паўстрымання ад алкаголю, - піша Дзям'янка. - Прашу прыняць гэты шляхетны абавязак дабравольнай абстынэнцыі. Няхай ён будзе сведчаннем, што вы не з'яўляецеся закладнікамі шкодных звычак. Пакажыце, што вы мудрыя, свабодныя, адказныя і адважныя. Читайте также: Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па яго словах, для многіх з нас жнівень - інтэнсіўны час і працы, і адпачынку.
|
|