На горналыжнай трасе ў Каробчыцах рыхтуюць снег для гарадзенцаў. 21.by

На горналыжнай трасе ў Каробчыцах рыхтуюць снег для гарадзенцаў

01.01.2016 12:54 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ад 29 снежня працуюць снегавыя пушкі на спусках горналыжнай трасы «Алімп» каля вёскі Каробчыцы — з паніжэннем тэмпературы тут пачалі заснежванне схілаў. Калі надвор’е і надалей будзе спрыяць, то ўжо з першых выходных Новага года, 2 студзеня, траса прыме наведвальнікаў, пiша «Твой стыль».


На «Алімпе» пабудаваны чатыры трасы:

  • 1 траса — ухіл 30°, вышыня 48 м, даўжыня 350 м;
  • 2 траса — ўхіл 18°, вышыня 39 м, даўжыня 280 м;
  • 3 траса — ўхіл 12°, вышыня 26 м, даўжыня 240 м;
  • 4 траса (цюбінгавая) — ухіл 12°, даўжыня 250 м.

Пакуль снегавыя пушкі рыхтуюць да спускаў толькі адну горку, але праца ідзе і ў іншых месцах: будуюцца лесвіцы на самы верх гары, правяраецца праца пад’ёмнікаў.


Мікалай Віршыч, начальнік фізкультурна-спартыўнага комплекса «Алімп», дзе месціцца горналыжная траса, распавёў, што з максімальнай магутнасцю снегавыя пушкі працуюць ноччу, калі тэмпература значна паніжаецца. З яго словаў, праца ідзе ўжо каля двух дзён. Асаблівасць пушкі ў тым, што яна сама выбірае рэжым у залежнасці ад знешніх умоваў: пачынае працу з распылу ахалоджанай вады — гэта нулявы этап, пасля, у залежнасці ад тэмпературы паветра, пераходзіць у адзін з чатырох рэжымаў працы. Умяшальніцтва чалавека немагчыма, таму дакладна нельга сказаць, калі траса будзе цалкам гатова — гэта залежыць толькі ад надвор’я.

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

Паклапаціліся арганізатары горналыжных забаваў не толькі пра снег — да пачатку сезону падрыхтавана больш за 200 пар лыжаў, а таксама сноўборцы, цюбінгі і санкі для дзяцей. Напракат таксама можна будзе ўзяць любую патрэбную амуніцыю — боты, шлемы, лыжныя палкі.


Што тычыцца цэн на паслугі горналыжнай трасы, то сёлета яны панізіліся ў параўнанні з мінулым годам і выглядаюць значна ніжэйшымі за прапановы ў суседзяў з Друскенік ці ў бліжэйшых да сталіцы Сілічах.



Павялічваецца па кліку

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калі надвор'е і надалей будзе спрыяць, то ўжо з першых выходных Новага года, 2 студзеня, траса прыме наведвальнікаў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика