Віцебская прадпрымальніца стварае "інкубатар для гадоўлі дэпутатаў". 21.by

Віцебская прадпрымальніца стварае "інкубатар для гадоўлі дэпутатаў"

06.12.2016 08:10 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Віцебская актывістка, ініцыятарка аргкамітэта па стварэнні прафсаюзу прадпрымальнікаў «Разам» Ірына Яскевіч шукае актыўных людзей, каб «узгадаваць» з іх дэпутатаў мясцовых саветаў. Ці хаця б кандыдатаў у дэпутаты, але такіх, пра каго б ведалі людзі, ідучы на выбары.


Ірына Яскевіч (справа)

Да гэтай ідэі жанчыну падштурхнула ўласная няўдача на выбарах — калі яе не абралі ў парламент.

— Мяне не абралі, і гэта не было выпадковасцю: прайшоў праўладны кандыдат. Але наперадзе — мясцовыя выбары, і я ў іх таксама хачу ўзяць удзел, — гаворыць Ірына Яскевіч. — Праца на мясцовым узроўні нашмат больш патрэбна простым людзям, у якіх ёсць праблемы. А пра тое, што яны ёсць, я даведалася, збіраючы подпісы па сваёй акрузе. У той час пазнаёмілася з мноствам актыўных людзей, якія хочуць выправіць умовы, у якіх жывуць, але не ведаюць, якім чынам. Тады я і прыдумала стварыць «інкубатар» — збіраць неабыякавых людзей разам, каб ці пісаць звароты да ўладаў з дапамогай праваабаронцаў, ці вывучаць заканадаўства, каб быць больш юрыдычна пісьменнымі.

На думку спадарыні Яскевіч, кандыдатамі на мясцовыя выбары павінны быць людзі, якіх ведаюць у канкрэтным мікрараёне ці двары. Адна з такіх мясцовых актывістак — Ганна Мельянцова, жыхарка акругі, па якой балатавалася ў дэпутаты парламенту Ірына Яскевіч. Ганна зборала подпісы за вылучэнне кандыдаткі, і суседзі дзяліліся з ёй сваімі бедамі. Дом 8, корпус 4 на вуліцы Смаленскай аказаўся вельмі «праблемным», хоць звонку выглядае някепска, бо нядаўна там быў капітальны рамонт.

Ірына Яскевіч — сябар Абʼяднанай грамадзянскай партыі. Яна лічыць, што менавіта мясцовыя актывісты — не заангажаваныя ў палітычныя структуры, але неабыякавыя людзі - той рэсурс, на які трэба абапірацца падчас будучай выбарчай кампаніі. Яна шукае такіх людзей — і сярод прадпрымальнікаў, інтарэсы якіх бароніць ужо не адзін год, і сярод іншых людзей.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На думку Ірыны Яскевіч, кандыдатамі на мясцовыя выбары павінны быць людзі, якіх ведаюць у канкрэтным мікрараёне ці двары.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика