На "Камароўцы" штодня з-за радыацыi бракуюць 20-25 кілаграмаў грыбоў
16.09.2017 17:58
—
Новости Общества
|
Грыбны сезон у самым разгары. Хтосьці самастойна адпраўляецца ў лес за свежымі баравікамі і падбярозавікамі, а іншыя купляюць грыбы ў гандляроў. Карэспандэнт « Ад багатага выбару грыбоў на рынку вочы разбягаюцца: тут і ваўнянкі, і падбярозавікі, і чырвонагаловікі, і лісічкі, і рыжыкі. Але больш за ўсё на прылаўках баравікоў: грыбнікі расказваюць пра іх небывалы ўраджай сёлета. Таццяна Маісеева, навуковы супрацоўнік Інстытута лесу Акадэміі навук, тлумачыць, што восень зараз цёплая і дажджлівая — гэта і стварае спрыяльныя ўмовы для росту грыбоў. Высокі сезон пратрымаецца да таго часу, пакуль тэмпература ноччу не ўпадзе ніжэй за 7−10 градусаў. — Не жадаеце купіць вядзерца баравічкоў? Паглядзіце, якія чысценькія! — звяртаецца да мяне прадавец з Баранавіцкага раёна. — Усяго 9 рублёў. На кожную партыю грыбоў тут ёсць талончык, які паказвае сапраўдную чысціню тавару — наяўнасць у іх радыенуклідаў. Пакупнік на рынку можа заўсёды запатрабаваць вынік экспертызы. — Дапушчальная норма для грыбоў - 370 Бк/кг, — кажа Валерый Варабей, намеснік начальніка службы арганізацыі рыначнага гандлю Камароўскага рынку. — Вось у гэтых баравічках у 10 разоў менш цэзію. Зараз чатыры гадзіны дня — жадаючых праверыць прадукцыю ў лабараторыі няма. Таццяна Бацюк, выконваючая абавязкі загадчыцы лабараторыі № 4, гаворыць, што чэргі на даследаванне бываюць толькі раніцай: — Для экспертызы неабходна здаць кілаграм прадукцыі, прычым грыбы павінны быць пасартаваны па відах, бо кожны назапашвае радыяцыю па-рознаму. За сённяшні дзень лабаранты праверылі 54 партыі грыбоў. Урач-радыёлаг Юлія Абрамчук дэманструе нам працэс. Перш за ўсё кілаграм грыбоў здрабняецца і кладзецца ў ёмістасць — яна павінна быць запоўненая максімальна, інакш вымярэнне не дасць дакладных вынікаў. Далей грыбы адпраўляюцца ў спецыяльны прыбор. Чакаць прыйшлося каля дзесяці хвілін — затым на маніторы з’яўляецца лічбавае значэнне ўдзельнай актыўнасці радыенуклідаў цэзію-137. Баравікі праверку прайшлі: прыбор паказаў 30 Бк/кг. Між іншым, гандляры абавязаны разам з пробай прынесці ўсе грыбы, якія яны маюць намер прадаваць. Калі вынік перавышае норму, то прадукцыя ўтылізуецца ў іх прысутнасці. Таццяна Бацюк заўважае: — Сёння 25 кілаграмаў баравікоў аказаліся непрыдатнымі для продажу. Калі выйшла з рынку, звярнула ўвагу на некалькіх нелегальных прадаўцоў грыбоў і ягад каля ГЦ «Імпульс». Талона на чысціню прадукцыі ў іх не было. Стала цікава: наколькі адрозніваецца кошт правераных грыбоў і тых, пра месца збору якіх можна толькі здагадвацца. — Вядзерца баравікоў аддам за 8 рублёў! — гучыць прапанова аднаго з прадаўцоў. На чырвонагаловікі, рыжыкі і іншыя віды розніца таксама не перавышала аднаго рубля. Дык ці варта рызыкаваць здароўем з-за неістотнай эканоміі? Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Zкую праверку праходзяць дарункі лесу, перш чым трапіць на прылавак?
|
|