ОАО «Тимирязевский»: с ответственностью к делу. 21.by

ОАО «Тимирязевский»: с ответственностью к делу

18.11.2017 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Калгас імя Ціміразева быў арганізаваны ў 1929 годзе. У 1976 годзе да яго далучаны калгас «Праўда», а ў 2002-м да ціміразеўскіх земляў прымкнуў калгас «Кастрычнік». З 2003 года — СВК «Ціміразеўскі». У 2007 годзе да яго далучаны СВК «Войкава». У 2010 годзе рашэннем устаноўчага сходу акцыянернага таварыства змянілася форма ўласнасці прадпрыемства: гаспадарка стала адкрытым акцыянерным таварыствам «Ціміразеўскі». У лістападзе 2013 года было рэарганізавана ААТ «Малінава» шляхам далучэння да ААТ «Ціміразеўскі».


■ Галоўны аграном Віталь Гаўрыс (у цэнтры) з экіпажам у складзе Сяргея Сямашкі і Аляксандра Майсы

На дадзены момант агульная зямельная плошча сельгаспрадпрыемства складае звыш 12 тыс. га. З  іх сельгасугоддзяў — 10 317, у тым ліку ворыва — 7698, сенажацей і пашаў — 2517, садоў — 41 гектар. Асноўная вытворчасць, на якой спецыялізуецца гаспадарка, — вырошчванне збожжавых культур і малочны напрамак. У ААТ «Ціміразеўскі» маецца звыш 5000 галоў буйной рагатай жывёлы, з агульнага пагалоўя 2192 галавы,  складае дойны статак, які змяшчаецца на шасці фермах (тры МТФ абсталяваны даільнымі заламі). Маецца рамонтна-абслуговая база і цэнтральная рамонтная майстэрня.

■ Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Наталля Качанава падчас наведвання ААТ «Ціміразеўскі» з дырэктарам сельгаспрадпрыемства Анатолем Ладыгам

Сёлета аграрыі ААТ «Ціміразеўскі» збожжавыя ўбіралі на чатырох тысячах гектараў — на самай вялікай плошчы ў раёне.

Перш за ўсё накіраваліся камбайны на рапсавыя палеткі, якія займалі ў гаспадарцы 620 гектараў.

«Рапс — культура патрабавальная да абмалоту, капрызная, — адзначае дырэктар сельгаспрадпрыемства Анатоль Ладыга. — Але нашы механізатары ўжо спрактыкаваныя ў няпростых працоўных буднях, апантаныя работай і жаданнем выканаць яе «на выдатна». Таму аднымі з першых у раёне ў сціслыя тэрміны справіліся з даведзеным заданнем. Да таго ж атрымалі даволі добры  ўраджай — 25 ц/га».

■ Механізатар Сяргей Пяцігорац

Адразу ж пасля рапсу перайшлі да ўборкі збожжавых. Усяго сёлета на жніве былі задзейнічаны 11 камбайнавых экіпажаў. Нагрузка на адзін складала звыш 400 гектараў (гэта таксама адна з найбольшых у раёне). З 11 экіпажаў чатыры маладзёжныя. Менавіта яны задавалі тон у рабоце. Напрыклад, першым, хто ў раёне намалаціў тысячу тон збажыны, стаў экіпаж у скла-дзе Яўгена Скарбіча і Мікалая Ермаковіча.


■ Экіпаж у складзе Яўгена Скарбіча і Мікалая Ермаковіча

Ураджайнасць збожжавых на ціміразеўскіх палетках сёлета склала каля 30 цэнтнераў з гектара.

«Усе нашы працаўнікі вельмі адказна адносяцца да даручанай справы, — падкрэслівае Анатоль Ладыга. — Яны разумеюць, што працаваць трэба з энтузіязмам, аптымізмам і ўпэўненасцю».


Гаспадыня комплексу

Малочнатаварны комплекс «Быстрыца» пастаянна займае лідзіруючыя пазіцыі ў ААТ «Ціміразеўскі».


З моманту яго адкрыцця, з 2011 года, узначальвае аб’ект брыгадзір вытворчай брыгады ў жывёлагадоўлі Людміла Гардзей. У падпарадкаванні ў Людмілы Міхайлаўны працуюць 28 чалавек. У склад комплексу ўваходзяць два малочныя блокі (чатыры памяшканні для ўтрымання 550 галоў буйной рагатай жывёлы). Тут жа знахо-дзяцца 90 цялушак, 450 цялят да шасцімесячнага ўзросту.

— У мае абавязкі ўваходзіць арганізацыя належнай работы комплексу, — адзначае Людміла Гардзей. — Неабходна прасачыць за тым, як корміцца жывёла, як наладжана тэхнічнае абслугоўванне, увогуле, як працуюць жывёлаводы. Думаю, што сумеснымі намаганнямі мы па выніках года павінны дасягнуць леташніх паказчыкаў.

У ААТ «Ціміразеўскі» Людміла Міхайлаўна ўжо працуе 16 гадоў. Дзесяць з іх — заатэхнікам-селекцыянерам, так што з жывёлагадоўчай галіной добра знаёма. Давялося адной (муж рана памёр) гадаваць дзяцей: дзвюх дачок і сына. Ужо цешаць бабулю і двое ўнукаў.

Сяргей КОЗЕЛ


Паважаныя аграрыі Капыльшчыны, работнікі перапрацоўчай прамысловасці, працаўнікі і ветэраны ААТ «Ціміразеўскі»!

Віншуем вас з прафесійным святам! Шчыра жадаем вам, вашым родным i блiзкiм моцнага здароўя, творчых i працоўных поспехаў. Няхай мацнее ваш дабрабыт i расце ўпэўненасць у трываласцi будучага, у сем’ях вашых хай заўжды пануюць лад i ўзаемная павага. Дзякуй вам за добрасумленную працу для росквiту нашага жыцця.

Адміністрацыя і прафкам ААТ «Ціміразеўскі»

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калгас імя Ціміразева быў арганізаваны ў 1929 годзе. У 1976 годзе да яго далучаны калгас «Праўда», а ў 2002-м да ціміразеўскіх земляў прымкнуў калгас «Кастрычнік». З 2003...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика