ОАО «Прогресс 2010»: успех создает команда. 21.by

ОАО «Прогресс 2010»: успех создает команда

18.11.2017 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Бягучы год для працаўнікоў ААТ «Прагрэс 2010» быў даволі плённым: і раслінаводства, і жывёлагадоўля паказалі станоўчую тэндэнцыю ў сваім развіцці.


■ На МТП слесар-рамонтнік Аляксей Дубовік, механізатары Аляксандр Дубовік, Павел Тароцька, Яўген Касцюк, Іван Макараў

Толькі за дзесяць месяцаў 2017 года прагнозны паказчык сацыяльна-эканамічнага развіцця гаспадаркі склаў 119%. І гэта, паводле слоў дырэктара сельгаспрадпрыемства Валерыя Тароцькі — вынік работы ўсяго калектыву. Адзначыў кіраўнік працавітых і кампетэнтных спецыялістаў: заатэхніка-селекцыянера Святлану Пятрову, бухгалтара Кацярыну Дворак, загадчыцу МТФ «Пацейкі» Наталлю Мініч, інжынера па сельгасмашынах Сяргея Ткачука, галоўнага заатэхніка Віктара Тароцьку, галоўнага агранома Мікалая Краўчанку, галоўнага інжынера Мікалая Кандраценку, галоўнага бухгалтара Таццяну Прышчэпу, галоўнага эканаміста Яўгенію Шкурскую. «Усе разам — мы каманда. А без каманднага духу ў калектыве, без узаемаразумення і ўзаемавыручкі добрага выніку не атрымаць», — упэўнены дырэктар сельгаспрадпрыемства.

З сельгасработамі гэтага года практычна справіліся. Усе культуры ўбраны, у аптымальныя тэрміны (да 26 верасня) на 932 гектарах былі пасеяны азімыя культуры. Кіраўніка радуе, што сёлета ўдалося амаль пад поўную патрэбу ўнесці фосфарныя ўгнаенні, калій. Тукі набывалі ў асноўным за ўласныя сродкі, дапамагаў і бюджэт. Добрая запраўка глебы перад сяўбой — аснова будучых высокіх ураджаяў.


■ Вадзіцель Васіль Гапановіч

«Сёлета парадавалі цук-ровыя буракі — іх накапалі на 4,5 тысячы тон больш, чым у мінулым годзе. Добрую прыбаўку даў і азімы рапс, якога намалацілі на 400 тон больш. Збожжавыя і зернебабовыя засталіся на мінулагоднім узроўні, — канстатуе Валерый Мікалаевіч. — А гэта значыць, што ў нас ёсць пралікі, якія трэба выпраўляць».

У гаспадарцы працуе толькі адна малочнатаварная ферма. Там у сучасных памяшканнях утрымліваецца 750 галоў дойнага статка. Плануецца, што мінулагодні паказчык па вытворчасці малака ўдасца пераўзысці на 400 кг. Для таго, каб узняць жывёлагадоўлю на больш высокі ўзровень, напачатку будучага года пачнуць работы па будаўніцтве новай малочнатаварнай фермы на 600 галоў з сучасным даільна-малочным блокам. Ужо распрацавана неабходная праектна-каштарысная дакументацыя.

Пагалоўе буйной рагатай жывёлы забяспечана кармамі — назапашана па 27,7 цэнтнера кармавых адзінак на кожную ўмоўную галаву. Ёсць і пераходны запас травяных кансерваваных кармоў.


■ Галоўны бухгалтар Таццяна Прышчэпа (справа) з бухгалтарам Тамарай Анісенкай

Валерый Тароцька ўпэўнены ў неабходнасці арганізацыі яшчэ аднаго вельмі важнага віду работ — навядзення парадку на зямлі. «Нават нягледзячы на затратнасць, мы дапамагаем сельвыканкаму ў знясенні пустуючых пабудоў, — расказвае кіраўнік сельгаспрадпрыемства. — Напрыклад, за бягучы год іх было знесена звыш 30. Участкі, якія пры гэтым вызваляюцца, уводзім у севазварот. І гаспадарцы карысць, а самае галоўнае — парадак на зямлі».

Паспяваць за ўсім новым

імкнуцца работнікі бухгалтэрыі ААТ «Прагрэс 2010», якую ўзначальвае Таццяна Прышчэпа. У яе падначаленні пяць чалавек. Калектыў невялікі, але, як адзначае Таццяна Іванаўна, вельмі дружны. Праца бухгалтара шматгранная: ён павінен не толькі валодаць эканамічнымі ведамі, але і часткова быць юрыстам, сачыць за зменамі заканадаўства па падатках, бухгалтарскім уліку, кадравых пытаннях. А для гэтага патрэбна знаходзіць час і для самаадукацыі. Бухгалтарскую службу Таццяна Прышчэпа ўзначальвае ўжо восем гадоў, а трапіла ў сельгаспрадпрыемства пасля заканчэння інстытута народнай гаспадаркі.

Без сучаснай тэхнікі — нікуды…

У кожным сельгаспрадпрыемстве немагчыма абысціся без механізатараў. Гэта прафесія патрабуе пэўных тэхнічных ведаў. На машынна-трактарных дварах з’яўляецца магутная тэхніка, валоданне якой на сучасным этапе немагчыма без спецыяльнай адукацыі. Таму ўсё часцей у кабінах такіх трактароў можна бачыць маладых людзей. Толькі самыя лепшыя словы выказаў кіраўнік у адрас механізатараў Яўгена Касцюка, Паўла Тароцькі, Сяргея Севасцьяновіча, Івана Мініча, Івана Макарава, Аляксандра Дубовіка. Ім у гаспадарцы — вялікая ўвага, паколькі, упэўнены Валерый Мікалаевіч, будучыня — за маладымі. Усё сваё жыццё прысвяцілі сельскай гаспадарцы Уладзімір Каляда, Леанід Прышчэпа, Аляксандр Гірко,  Васіль Гапановіч і многія іншыя. Менавіта на іх раўняецца моладзь, бярэ прыклад у стараннасці і адданасці сваёй справе.

Токар — прафесія рэдкая

Асабліва для сельскай мясцовасці. З ёй у эксклюзіўнасці можа паспрачацца толькі каваль. Васіль Кляшэвіч за такарным станком ужо 26 гадоў. У свой час скончыў вучылішча металістаў у Мінску, да арміі працаваў тры гады ў сталіцы фрэзероўшчыкам на заводзе аўтаматычных ліній. Пасля вой-ска вярнуўся дамоў, у Пацейкі, уладкаваўся ў мясцовы калгас. Спачатку быў вадзіцелем, а калі токар пайшоў на заслужаны адпачынак, заняў яго месца.

■ Токар Васіль Кляшэвіч

Вясковае жыццё, нялёгкая, але з пэўным адценнем творчасці праца вельмі падабаюцца Васілю Сямёнавічу. Часта даводзіцца займацца рэстаўрацыяй механізмаў і выточваць дэталі амаль з падручных матэрыялаў. У гэтым прысутнічае пэўны азарт: здолею — ці не?

Хапае клопатаў і дома. Разам з жонкаю Надзеяй Іванаўнай выгадавалі і далі пуцёўку ў жыццё тром сынам і вельмі ганарацца імі. З радасцю чакаюць прыезду ў госці і адзінага пакуль унучка. Словам, жыццё ідзе сваім парадкам.

Маргарыта САКОВІЧ


Паважаныя працаўнікі і ветэраны ААТ «Прагрэс 2010», усе аграрыі раёна!

Прыміце самыя цёплыя, сардэчныя віншаванні з прафесійным святам! Шчыра дзякуем вам за старанні і плён. Жадаем моцнага здароўя, дабрабыту і новых поспехаў! Няхай ураджаі будуць багатымі, а надвор’е спрыяе вашай нялёгкай штодзённай працы!

Адміністрацыя і прафкам ААТ «Прагрэс 2010»

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бягучы год для працаўнікоў ААТ «Прагрэс 2010» быў даволі плённым: і раслінаводства, і жывёлагадоўля паказалі станоўчую тэндэнцыю ў сваім развіцці. Толькі за дзесяць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика