У сельскіх гаспадарках Верхнядзвіншчыны пачаліся палявыя работы. 21.by

У сельскіх гаспадарках Верхнядзвіншчыны пачаліся палявыя работы

13.04.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>

Яшчэ колькі дзён, і для хлебаробаў пачнецца напружаны час. Праўда, і да гэтага яны не сядзелі  без справы: рыхтавалі тэхніку, вывозілі арганіку на палеткі.  Але надыйшла пара зямлі прымаць зерне, і гэты перыяд асаблівы, патрабуе руплівасці, адказнасці і захавання агратэхнікі. 

Злева направа: Д. Разбінскі, С. Лось, Л. Дашчонак.

Злева направа: Д. Разбінскі, С. Лось, Л. Дашчонак.

Надвор’е хоць і ўсталявалася сонечнае, але глеба на палетках раёна ў большасці вільготная і не дазваляе тэхніцы распачаць паўнацэнную працу.
У СП “Каханавічы” мы сустрэліся з галоўным аграномам гаспадаркі Аляксандрам Казловым і пацікавіліся, наколькі гатовыя мясцовыя хлебаробы да пасяўной.
-У аўторак пачалі падкормку азімых КАСамі ў Дубровах, затым ва ўрочышчы Прудок. За дзень упраўляемся са 100-120 гектарамі, — кажа ён. – Пры добрым надвор’і, працуючы такімі тэмпамі, плануем завяршыць работы да канца тыдня. І распачнём падкормку пашаў і сенажацяў.
Добра тое, што з восені правялі ўзворванне глебы. Сёння гэта сэканоміць і час, і матэрыяльныя рэсурсы. Няма пакуль і неабходнасці перасяваць азімыя зерневыя – іх стан занепакоенасці не выклікае. А вось частку рапсу, які яшчэ з восені, ды і зараз, знаходзіцца ў падтапленні, давядзецца перасяваць. Вельмі адчуваецца недахоп мінеральных угнаенняў.
Да старта пасяўной у гаспадарцы гатовы і людзі, і тэхніка. Сёлета клін яравых зерневых і зернебабовых складзе 1700 гектараў. Акрамя гэтага, 400 гектараў рапсу і 300 – кукурузы. Плошчу пад апошнюю зменшылі, бо ўпор будзе рабіцца на травяныя кармы.
У хуткім часе пратравім насенне. У ААТ “Прудзінкі” плануецца закупіць элітны ячмень.
Ва ўрочышчы Прудок, дзе пасля некалькіх сонечных дзён зялёным колерам аздобіла палеткі азімая пшаніца, завіхаліся механізатары. На “РОСЕ” на падкормцы працуе Леанід Дашчонак. На падвозе КАСа на МТЗ 1221 з МЖТ-10 задзейнічаны Дзмітрый Разбінскі і Сяргей Лось. Праца ідзе зладжана і бесперапынна. Штодзень на палеткі вывозяцца арганічныя ўгнаенні. Вывезена ўжо каля 18 тысяч тон. На “Амкадоры” з гэтым спраўляецца Віктар Казлоў, на МТЗ-1221 з ПСТ-9 – Юрый Гайліш, Раман Лось, на МАЗе — Сяргей Юр’еў.
Анна ЗІМАЦКАЯ.
Фота Валерыя САЛАЎЁВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
> Яшчэ колькі дзён, і для хлебаробаў пачнецца напружаны час. Праўда, і да гэтага яны не сядзелі  без справы: рыхтавалі тэхніку, вывозілі арганіку на палеткі....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика