Раённы суботнік. 21.by

Раённы суботнік

05.05.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Падчас раённага суботніка глушчане прадоўжылі наводзіць парадак у сваім раённым цэнтры. Як і было вызначана планам яго правядзення, у Глуску былі знесены дзве лядашчыя пабудовы, пафарбаваны ўчасткі агароджы па вуліцы Кірава, тры масты праз каналы, апоры паветраных ліній па шасці глускіх вуліцах і агароджа могілак па вуліцы Горкага. Работнікі культуры шчыравалі на летняй танцавальнай пляцоўцы, а супрацоўнікі аддзела адукацыі — у раёне стадыёна. Адрамантаваны ганак будынка, дзе размяшчаюцца прыватная цырульня і некалькі гандлёвых кропак. Работнікі Аўтапарка № 15 замянілі старую тратуарную плітку каля разлікова-касавага цэнтра Беларусбанка па вуліцы Кірава. А самы цэнтр нашай галоўнай вуліцы ў прамым сэнсе слова расцвёў прыгожымі кветкамі на клумбах — гэта пастараліся мясцовыя камунальнікі. Яшчэ ў раённым суботніку, акрамя ўжо ўзгаданых работнікаў і калектываў, прынялі ўдзел раённае спажывецкае таварыства, лясгас, палівазбыт, ПМК-86, дарожнікі, “Малочны полюс”, раён электрасетак, аддзелы райвыканкама. Некаторыя з гэтых арганізацый разам з Веснаўскім домам-інтэрнатам, ветстанцыяй, раёнам газазабеспячэння выдзялялі людзей для работы ў чатырох сельгасарганізацыях: “Турыно-агра”, “Зары Камуны”, эксбазе “Глуск” і РАПТЗ. Там трэба было абгарадзіць тэрыторыі фермаў. Усяго ў раённым суботніку 28 красавіка прыняло ўдзел каля 4 тысяч чалавек, сума заробленых грошай перавышае 11 тысяч рублёў.

Фотарэпартаж глядзіце тут

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падчас раённага суботніка глушчане прадоўжылі наводзіць парадак у сваім раённым цэнтры. Як і было вызначана планам яго правядзення, у Глуску былі знесены дзве...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика