Гэта так прыгожа: до, рэ, мі, фа, соль …. 21.by

Гэта так прыгожа: до, рэ, мі, фа, соль …

16.06.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

1

Музыка – гэта нешта эксклюзіўнае для чалавека. Вы можаце ўсвядоміць усю інтэлектуальную моц чалавека, які піша непадуладныя часу шэдэўры? А тыя, хто з задавальненнем выконвае гэтыя шэдэўры? І навучае іншых?

Нагода для артыкула ў мяне сёння выдатная – юбілей Алены Туравец – настаўніцы па класе фартэпіяна Петрыкаўскай школы ма-стацтваў.

У 1987 годзе яна скончыла Мазырскі музычны каледж і вярнулася на Радзіму па размеркаванні. Я, яе вучні, калегі хочуць сказаць вялікі дзякуй за любоў да сваёй справы – каля 30 гадоў настаўніца дапамагае асвойваць асновы музыкі.

Алена Уладзіміраўна спачатку займала пасаду дырэктара ў Галубіцкай музычнай школе. Па словах педагога, гэта быў выдатны час:

– Нас так душэўна прыняла мясцовая адміністрацыя, – падзялілася ўспамінамі Алена Туравец. – Дзякуй былым дырэктару і галоўнаму бухгалтару саўгаса Георгію Пількевічу і Галіне Занкевіч за падтрымку, дапамогу з жыллём.

У 1993 годзе з лёгкай рукі калегі Валянціны Шчучэнка Алена Уладзіміраўна прыехала на працу ў Петрыкаў. Тут працуе і зараз.

За гэты час нямала вучняў прайшло праз яе музычныя рукі – сёлета фартэпіяна асвойваюць 15 дзяцей. Ганарыцца педагог выпускнікамі – Ільём і Алінай Шэлег з Муляраўкі, Дзіянай Казубоўскай. Вельмі ўдзячна бацькам, якія праз настойлівасць дапамагаюць дзецям давесці справу да канца: здаць экзамены і атрымаць атэстат.

– Вельмі важная падтрымка бацькоў, – падкрэсліла настаўніца. – Гэта ж наша агульная праца. Хоць мяне ў свой час мама за руку не прыводзіла ў музычную школу, як гэта сёння робіцца ў большасці выпадкаў. Яшчэ ў дзіцячым садзе з трапятаннем глядзела на фартэпіяна і марыла асвоіць гэты інструмент. Марыя Случак – выхавальніца –  першая зацікавіла мяне гэтай справай. А пасля з сяброўкай я запісалася ў школу. Тады яшчэ трэба было здаваць уступны экзамен. Наступныя 7 гадоў займалася ў Вольгі Рудзько, з ёю і рыхтавала праграму для паступлення ў каледж. Дарэчы, асабісты інструмент у мяне з’явіўся толькі ў канцы 5 класа. Напрамую з фабрыкі – да мяне. Да гэтага даводзілася бегаць займацца па знаёмых. Фартэпіяна раней было раскошай. Далей паступіла ў Інстытут культуры на спецыяльнасць “Харавыя спевы”. Шмат гадоў спяваю ў царкоўным хоры Свята-Мікалаеўскага храма.

Штогод з вучнямі прымаем удзел у рэгіянальных конкурсах у Жлобіне, Светлагорску і Жыткавічах. Практычна заўсёды прывозім дыпломы. Адзначу Вікторыю Піскун, якая тры гады лідыруе ў многіх музычных спаборніцтвах у намінацыі “Сола”.

Назваць Алену Уладзіміраўну бабуляй язык не паварочваецца – маладая і энергічная, а вось па факце ўжо дапамагае гадаваць двух унукаў сына, дачка пакуль не спяшаецца станавіцца маці.

Заўтра ў нашай гераіні юбілей. Калектыў дзіцячай школы мастацтваў, навучэнцы і бацькі жадаюць Алене Уладзіміраўне творчага натхнення, рэалізацыі планаў, здароўя і дабрабыту.

Ад сябе дадам: ужо другі год наведваю музычную студыю для дарослых. Вялікі дзякуй, Алена Уладзіміраўна, што ў мяне з’явіўся шанец зазірнуць у свет акордаў.

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ.

Фота Арцёма ГУСЕВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Музыка – гэта нешта эксклюзіўнае для чалавека. Вы можаце ўсвядоміць усю інтэлектуальную моц чалавека, які піша непадуладныя часу шэдэўры? А тыя, хто з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика