Як выхаванцы ясляў-сада № 10 г. Смаргоні знаёміліся з родным горадам. 21.by

Як выхаванцы ясляў-сада № 10 г. Смаргоні знаёміліся з родным горадам

28.08.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Адзін з накірункаў патрыятычнага выхавання – выхаванне любові і павагі да роднай мясціны.

Изображение 025.jpg

Наша мэта – паказаць дзецям унікальнасць, непаўторнасць роднай мясціны, сфарміраваць пачуццё гонару за свой горад і яго людзей.

У кожным куточку нашай краіны ёсць тыя значныя каштоўнасці, знаёмства з якімі дазваляе сфарміраваць у дзіцяці пачуццё любові да сваёй малой Радзімы. Важна ўмець іх разгледзець і данесці да дзіцячага ўспрымання.

Ёсць такія каштоўнасці і ў нашай любай Смаргоні. Каб пазнаёміць нашых выхаванцаў з імі, мы адправіліся на экскурсию па невялікай, але такой непаўторнай, прыгожай і для кожнага з нас роднай і мілай Смаргоні.

Экскурсія была насычанай і цікавай. Маршрут пралягаў па адметных мясцінах горада. Перш за ўсё дзеці накіраваліся ў гарадскі парк, дзе наведалі скульптурную кампазіцыю “Мядзведжая акадэмія”. Акадэмія ў свой час праславіла Смаргонь на ўсю Еўропу. Дзеці даведаліся, што тут дрэсіравалі мядзведзяў, вучылі іх танцаваць.

Прагуляліся дзеці па саду камянёў. Гэта даволі новая славутасць, але яна ўжо стала любімай, як у жыхароў горада, так і ў турыстаў.

Изображение 021 (2).jpg

Убачылі нашы выхаванцы і помнік беларускага пісьменніка Францішка Багушэвіча.

Изображение 036.jpg

З задавальненнем пагулялі на дзіцячай пляцоўцы, дзе заўсёды гучыць дзіцячы смех. З захапленнем паназіралі, як блішчаць купала на Спаса-Праабражэнскай царкве. А як загарэліся вочы дзяўчынак і хлопчыкаў, калі яны стаялі на сцэне цудоўнага летняга амфітэатра. Пазнаёміліся дзеці з памятным знакам, прысвечаным 500-годзю Смаргоні; з памятным знакам, усталяваным у гонар 100-годзя памежнай службы Беларусі.

Изображение 017.jpg

Экскурсія пакінула ў дзяцей станоўчыя эмоцыі і ўспаміны.

Бачачы непадробную цікавасць дзяцей да гісторыі роднага горада, мы будзем працягваць іх знаёмства з малой Радзімай. Хочацца спадзявацца, што кожны з нашых выхаванцаў у далейшым скажа пра родны горад: “Мне выпала шчасце тут нарадзіцца”.

Наталля МУРАШКА, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-сада №10 г. Смаргоні.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адзін з накірункаў патрыятычнага выхавання – выхаванне любові і павагі да роднай мясціны.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика