Час забавы
31.08.2018
—
Новости Общества
|
Нягледзячы на тое, што на календары ўжо канец лета, жыхары мікрараёна “ваенны гарадок”, што ў Петрыкаве, зрабілі для дзяцей прыемны падарунак. На адной з дзіцячых пляцовак, што па вуліцы Каралёва, з’явіліся новыя арэлі, гушкалка, карусель і горка, якія адразу аблюбавалі дзеці. Частка сродкаў на рэканструкцыю дзіцячай пляцоўкі была сабрана ў час суботнікаў, другую частку жыхары дамоў №№ 1 і 3 сабралі самастойна і выказваюць падзяку райвыканкаму, дырэкцыі райжылкамгаса і лясгаса за ўсталяванне архітэктурных формаў. Дарэчы, гэта не адзіны такі аб’ект, што ўдалося рэканструяваць, падобныя пляцоўкі з’явіліся таксама ў Капаткевічах і Мышанцы. Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нягледзячы на тое, што на календары ўжо канец лета, жыхары мікрараёна “ваенны гарадок”, што ў Петрыкаве, зрабілі для дзяцей прыемны падарунак. На адной з дзіцячых...
|
|