Горш за ўсё гвалт і наркотыкі?
31.08.2018
—
Новости Общества
|
У айчынных сродках масавай інфармацыі апошнім часам разгарнулася дыскусія па пытанні аднясення нядобранадзейных сем’яў да катэгорыі тых, што знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Журналісты і прадстаўнікі грамадскіх інстытутаў абмяркоўвалі ўніверсальнасць крытэрыяў, па якіх сям’я станавілася на такі ўлік. Наша газета не так даўно публікавала меркаванні спецыялістаў сацыяльна-педагагічнай службы. А вось цікава, што думаюць на гэты конт нашы чытачы? Мы звярнуліся да іх з пытаннем: па якіх крытэрыях варта адносіць сям’ю да сацыяльна небяспечнай? Марына Пінчук, настаўніца: – Дзіця не павінна бачыць жорсткае абыходжанне і гвалт у сям’і, яго трэба забяспечваць якасным харчаваннем, неабходным адзеннем і школьнымі прыладамі, здавальняючым станам жылля, патрэбна, каб бацькі ажыццяўлялі кантроль за жыццядзейнасцю дзіцяці ўвесь час. Непрымальныя дэвіянтныя паводзіны з боку бацькоў – алкаголь, наркотыкі. Марына Герасіменка, маці: – Да сацыяльна небяспечных сем’яў трэба адносіць бацькоў за тое, што іх дзеці ходзяць не дагледжаныя, без патрэбнага нагляду. Калі бацькі сярод тыдня былі заўважаныя ў алкагольным ап’яненні і ў такім стане забіраюць дзяцей з дзіцячых садкоў (школ). Калі ў дзяцей з’яўляюцца прыкметы гвалту. Мікалай Пінчук, бацька: – Я лічу, самы галоўны крытэрый, па якім варта аднесці сям’ю да няшчаснай, – гэта асацыяльныя паводзіны бацькоў і ўжыванне алкаголю. Часцей у такіх сем’ях дзеці прадстаўленыя самі сабе, гэта вельмі небяспечна. Яшчэ адзін з галоўных крытэрыяў – гэта наяўнасць эмацыйнага і фізічнага гвалту. У такім становішчы дзіця не зможа расці і развівацца згодна са сваімі патрэбамі. Наталля Шаўчук, настаўнік: – Пад сацыяльна небяспечным становiшчам маецца на ўвазе абстаноўка, пры якой не задавальняюцца асноўныя жыццёвыя патрэбы дзiцяцi: у ежы, жыллі, адзенні, не забяспечваецца яго бяспека. Калі сям’я ігнаруе сваімі бацькоўскімі абавязкамі, з прычыны чаго дзіця здзяйсняе правапарушэнні або дзеянні, якія прыводзяць да адміністрацыйнага пакарання. Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ. Фота з сацыяльных сетак.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У айчынных сродках масавай інфармацыі апошнім часам разгарнулася дыскусія па пытанні аднясення нядобранадзейных сем’яў да катэгорыі тых, што знаходзяцца ў...
|
|