Будзе кармоў удосталь. 21.by

Будзе кармоў удосталь

14.09.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У РСУП “Агра-Ляскавічы” плануюць сёлета нарыхтаваць кармоў з запасам. Як адзначыў галоўны аграном гаспадаркі Анатоль Жукавец, травастой у гэтым годзе быў выдатны. Гэта дазволіла нарыхтаваць звыш 1280 тон сена. Яшчэ каля 800 тон знахо-дзіцца ў рулонах на сенажаці. Зараз ідзе іх актыўная звозка і сціртаванне. Гэтым займаюцца механізатары Мікалай Аліфяровіч, Уладзімір Рубіс і Арцём Талавікоў.

Акрамя ўсяго закладзена ў траншэі больш 2,1 тысячы тон якаснага сенажу.

Асобная размова пра кукурузу. Надвор’е дазволіла культуры добра развівацца. Выхад зялёнай масы з гектара ў сярэднім складае 190 цэнтнераў, а на некаторых участках і таго больш. Па стане на 10 верасня кукурузнага сіласу пры плане 30 тысяч тон нарыхтавана звыш 2,4 тысячы.

– План па нарыхтоўцы сіласу ў нас, канечне, немалы, аднак жа і выканальны. Як сябе паказала кукуруза, таму доказ. Пакуль на здрабненні “каралевы палёў” шчыруюць два кормаўборачныя камбайны – “Jaguar” і “КГ-6”, на якіх працуюць Дзмітрый Савіцкі і Сяргей Сазонаў. У бліжэйшы час да іх дабавіцца яшчэ адзін “Jaguar” Уладзіміра Шульгі. Адвозяць масу вадзіцелі Іван Масла, Мікалай Крэс, механізатары Аляксей Бамбіза, Аляксандр Ахрамовіч, Юрый Буракевіч і Павел Краменскі. Таксама мы паклікалі на дапамогу прыватнага вадзіцеля на МАЗе.

Трамбоўка сіласных траншэй арганізавана бесперапынна ў дзве змены. Гэтым на энерганасычаным трактары “К-700” займаюцца ўдзень Павел Чарнушэвіч, ноччу – Аляксандр Міронаў. У выніку зладжанай работы што-дзень у траншэю кладзецца больш 500 тон сіласу, – адзначыў Анатоль Жукавец.

Не забываюцца ў гаспадарцы і пра падрыхтоўку глебы і сяўбу. На ўказаную дату механізатар Аляксандр Дрыга падрыхтаваў 335 гектараў. Сяўбой жа займаецца Мікалай Пілецкі, які пры плане 200 гектараў пасеяў 127 га сурэпіцы, з якіх 50 будзе ўбрана на зерне.

Не забываюцца ў РСУП “Агра-Ляскавічы” пра арганізацыю працоўнага часу работнікаў. Усе механізатары, занятыя на палявых работах, забяспечаны гарачым харчаваннем, якое гатуецца ў сталовай дрэваперапрацоўчага камбіната, і спецвопраткай. Работнікі Ляскавіцкага Дома культуры імкнуцца падбадзёрыць механізатараў у іх нялёгкай справе. Так, у мінулую нядзелю прама на палетку  калектыў мастацкай самадзейнасці арганізаваў выдатны канцэрт. Трэба сказаць, што працаўнікам ён вельмі спадабаўся і яны не толькі дзякавалі артыстам за кожную песню гучнымі апладысментамі, а нават падпявалі.

Дзмітрый АЛЯКСАНДРАЎ.

Фота аўтара.

Механізатар Дзмітрый Савіцкі і вадзіцель Іван Масла

Механізатар Дзмітрый Савіцкі і вадзіцель Іван Масла



Механізатар Павел Чарнушэвіч

Механізатар Павел Чарнушэвіч



Сейбіт Мікалай Пілецкі

Сейбіт Мікалай Пілецкі

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У РСУП “Агра-Ляскавічы” плануюць сёлета нарыхтаваць кармоў з запасам. Як адзначыў галоўны аграном гаспадаркі Анатоль Жукавец, травастой у гэтым годзе быў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика