Наша история: «Развод? Знал весь район!» (Малорита). 21.by

Наша история: «Развод? Знал весь район!» (Малорита)

28.09.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У жыцці ўсякае здараецца. Бывае, што і пылкае ўзаемнае каханне можа хутка перарасці ў ня­навісць. То не сыш­ліся характарамі, адсутнічае ўзае­ма­ра­зуменне, то пастаянныя сваркі, разборкі… І як вынік — страчана пачуццё кахання і павагі адзін да аднаго. Тады сумеснае пражыванне мужа і жонкі далей немагчыма. Шлюб даводзіцца скасоўваць. Развод – тэма, якую не вельмі закранаюць у размовах. Гэтым не пахвалішся.  За кожнай жыццёвай сітуацыяй стаяць лёсы людзей, іх перажыванні, роздумы, разбітыя надзеі і спадзяванні. Калі доўгім, трывалым  і шчаслівым шлюбам ганарацца, то разводам не пахвалішся. Аднак прайшлі часы, калі гэтага саромеліся.


Як было раней? Пра шлюб, які скасоўваўся жыхарамі Маларытчыны, ведалі ўсе. Чаму? На старонках раённай газеты змяшчаліся адпаведныя паведамленні. Гэтага патрабавала савецкае заканадаўства.

На падставе дакументаў, прынятых у 1944 годзе, быў ускладнены парадак скасавання шлюбу. Быў усталяваны толькі судовы парадак яго скасавання з дзвюма стадыямі шлюбаразводнага працэсу. Уводзілася новая спецыяльная стадыя судовага разгляду — прымірэнчае правя­дзенне ў народным судзе. Справы аб скасаванні шлюбу разглядаліся па заявах мужа і жонкі або аднаго з іх, як правіла, па месцапражыванні адказчыка. Патрабавалася абавязковая публікацыя ў мясцовым друку аб будучым разглядзе справы адносна разводу. Мужам давалася права спыняць справу ў любой стадыі працэсу. Прысутнасць у судзе мужа і жонкі з’яўлялася абавязковай.

Таму невыпадкова тое, што ў “раёнцы” частка змяшчаліся адпаведныя паведамленні. Напрыклад, “Сцяг Перамогі” за 24 мая 1959 года інфармуе чытачоў: “Грамадзянін ***, 1934 года нараджэння, які пражывае ў в.Замшаны, узбуджае справу аб скасаванні шлюбу з грамадзянкай*** , 1940 года нараджэння, якая пражывае тамсама. Справа будзе слухацца ў нарсудзе Маларыцкага раёна”. У газеце за 1 кастрычніка надрукавана такое паведамленне: “Грамадзянін ***, 1925 года нараджэння, які пражывае ў г.п. Маларыта, вуліца Савецкая, д.*, узбуджае справу аб скасаванні шлюбу з грама­дзянкай***,  1924 года нараджэння, якая пражывае там жа. Справа будзе слухацца ў народным судзе  Маларыцкага раёна”.

Інфармацыя аб скасаванні шлюбаў у “раёнцы” змяшчалася і ў 1965 годзе. Напрыклад, у “Сельскім жыцці” за 2 верасня чытаем: “Грамадзянка***, якая пражывае ў г.п. Маларыта, вул. Кобрынская, д.*, узбуджае справу аб скасаванні шлюбу з грамадзянінам***, які пражывае ў в. Вялікарыта. Справа будзе слухацца ў Маларыцкім народным судзе”.

І толькі ў 1966 го­дзе быў зменены парадак разгляду спраў аб скасаванні шлюбу. У ліку новаўвядзенняў  — адмена абавязковай публікацыі ў друку аб скасаванні шлюбу.

Мікалай НАВУМЧЫК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У жыцці ўсякае здараецца. Бывае, што і пылкае ўзаемнае каханне можа хутка перарасці ў ня­навісць. То не сыш­ліся характарамі, адсутнічае
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика