Вечарына памяці да 125-годдзя Уладзіслава Стржэмінскага — мастака-авангардыста, Героя Першай сусветнай вайны. 21.by

Вечарына памяці да 125-годдзя Уладзіслава Стржэмінскага — мастака-авангардыста, Героя Першай сусветнай вайны

20.11.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

21 лістапада – 125 год з дня нараджэння УладзіславаСтржэмінскага(1893-1952), мастака-авангардыста, Героя Першай сусветнай вайны, чыя частка жыцця і творчасці якога звязаная з Вілейкай.

Лёс звязаў жыццё вядомага мастака-авангардыста Уладзіслава Стржэмінскага з Расіяй, Літвой і Польшчай. Але большасць наватарскіх ідэй ён выпрабаваў тут, у Беларусі. У біяграфіі Стржэмінскага знакавыя месцы займаюць некалькі гарадоў: Мінск, дзе нарадзілася будучая зорка авангарда; Масква, дзе ён пазнаёміўся са сваёй жонкай і выдатным скульптарам Кацярынай Кобрай; Віцебск, дзе ён прайшоў школу аўтара “Чорнага квадрата” Казіміра Малевіча; Вільня, дзе мастак ладзіць сваю першую выставу; Лодзь, дзе Стржэмінскі стаўся і як творца, і як тэарэтык унізму і Вілейка, на якую прыпадаюць два не менш важныя перыяды яго жыцця.


У сярэдзіне 1922 года з Смаленску Уладзіслаў Стржэмінскі і Кацярына Кобра вырашылі пераехаць у Вілейку, дзе па вуліцы Арлоўскага (цяпер – Дзяржынскага) пражывалі родныя Уладзіслава: маці і малодшы брат Валер’ян.Тут, Стржэмінскі выкладае малюнак у мясцовай гімназіі імя Генрыка Сянкевіча.Тут, у Вілейцы ёнпачынаемаляваць сінтэтызаваныя вобразы – гэта было станаўленне першага этапа мастацкай рэалізацыі ў творчасці тэорыі унізма.

У 1924 годзе Стржэмінскі пераязджае у Вільню, пасля ў Лодзь, дзе стварае музей сучаснага мастацтва, аб’яднаўшы вакол сябе аднадумцаў. Ён становіцца вядомым у еўрапейскіх мастацкіх колах, адкрывае мастацкія выставы ў Бельгіі, Галандыі, удзельнічае ў восеньскім салоне ў Парыжы.

1 верасня 1939 года пачалася Другая Сусветная вайна, Польшча акупіравана. Шукаючы паратунку, 10 верасня 1939 года Уладзіслаў Стржэмінскі зноў вяртаецца да сваіх родных ў Вілейку. Выкладае ў мясцовай гімназіі, пазней працуе мастаком-афарміцелем і актыўна ўключаецца ў культурнае жыццё горада. Тут, у Вілейцы ён стварае свой слынны графічны цыкл малюнкаў «Заходняя Беларусь».

Пражыўшы ў Вілейцы дзевяць месяцаў, у сярэдзіне мая 1940 года Стржэмінскія зноў вяртаюцца ў Лодзь. Тут, абапіраючыся на вілейскія дасягненні, мастак працягвае працу над новымі графічнымі цыкламі.

Сёння мастацтва Уладзіслава Стржэмінскага і Кацярыны Кобра шырока вядомае і прызнанае не толькі ў Польшчы, але і ва ўсім свеце.Іх мастацкія творы захоўваюцца і экспануюцца ў музеі сучаснага мастацтва ў Лодзі. Імя мастака прысвоена Польскай акадэміі мастацтваў. Аб ім напісаны кнігі, зняты дакументальныя і мастацкія фільмы. У 2009 годзе Нацыянальны банк Польшчы ў серыі выбітным польскім мастакам, выпусціў у абарачэнне дзве памятныя манеты, прысвечаныя Уладзіславу Стржэмінскаму.


Памятаюць і шануюць імя Уладзіслава Стржэмінскага і на Вілейшчыне. У  2013 годзе ў Вілейцы, каля кінатэатра устаноўлены памятны знак. “Крок ад вайны да мастацтва” – Герою Першай сусветнай вайны прысвяціў свой мастацкі твор і Барыс Цітовіч. Карціну можна пабачыць у часовай экспазіцыі Вілейскага краязнаўчага музея “Дзве вайны – памяць адна”. У чэрвені гэтага года прайшоў VII раённы дзіцячы пленэр, прысвечаны 125-годдзю з дня нараджэння мастака. Сваю новую працу “Вобразы” падрыхтаваў і мастак Эдуард Мацюшонак. Карціна будзе прадстаўлена падчас вечарыны памяці, якая адбудзецца ў

выставачнай зале імя Н.Ю.Сілівановіча

21 лістапада, а 17.00 гадзіне

Запрашаем усіх жадаючых!

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
21 лістапада – 125 год з дня нараджэння УладзіславаСтржэмінскага(1893-1952), мастака-авангардыста, Героя Першай сусветнай вайны, чыя частка жыцця і творчасці якога...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика