Святлана Падляшчук. Работа неспакойная, ды я яе люблю. 21.by

Святлана Падляшчук. Работа неспакойная, ды я яе люблю

18.02.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

“Напэўна, няма работы без цяжкасцей, - кажа Святлана Падляшчук, якая два дзясяткі гадоў працуе начальнікам аўтавакзала, а з нядаўняга часу яшчэ і нявызваленым старшынёй прафкама аўтапарка №17. - Перыядычна ўзнікаюць нейкія праблемы, якія прыходзіцца вырашаць. Наша работа звязана з абслугоўваннем пасажыраў. А працаваць з людзьмі намнога цяжэй, чым з тэхнікай. У кожнага чалавека свой характар, настрой. І да гэтага трэба ставіцца з разуменнем”.

Светлана Подлещук_8065.jpg

Начальнік аўтавакзала Святланя ПАДЛЯШЧУК гутарыць з білетным касірам Людмілай ХАМІЦКАЙ.


Вядома ж, цяпер праз аўтавакзал праходзіць не столькі людзей, колькі раней. Калісьці ў зале было мнагалюдна, аўтобусы запаўняліся асажырамі да адказу, у тым ліку на прыгарадных маршрутах. Але, на жаль, у вёсках жыхароў не большае. Ды і гараджане апошнім часам едуць у сельскую мясцовасць да родных і блізкіх часцей на ўласных легкавых аўтамабілях. Мала ў каго няма гэтага транспартнага сродку.

“Таму цяпер, калі на вакзале збярэцца 10 чалавек, то гэта ўжо многа”, - заўважае Святлана Іванаўна.

У начальніка аўтавакзала таксама бывае ненарміраваны працоўны дзень. Святлана Іванаўна прыходзіла на працу ў 4 гадзіны раніцы, каб выдаць касы па прыёме выручкі вадзіцелям, якія адпраўляюцца ў рэйс зацемна, бо без касавых апаратаў забаронены выезд на лінію. Гэтак жа рана прыходзяць на працу касіры і дапазна прымаюць выручку. Святлана Тыртышная адпрацавала касірам 35 гадоў, столькі ж - дыспетчарам Галіна Мішута. Ёсць маладыя работніцы.

Начальнік аўтавакзала Святлана Падляшчук любіць сваю неспакойную работу, якая звязана з людзьмі – пасажырамі, вадзіцелямі аўтобусаў, касірамі, дыспетчарамі. Працоўны калектыў падабраўся добры, кожны чалавек адказна ставіцца да сваёй справы. А калі ўзнікаюць якія пытанні, то іх лягчэй вырашаць разам.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
“Напэўна, няма работы без цяжкасцей, - кажа Святлана Падляшчук, якая два дзясяткі гадоў працуе начальнікам аўтавакзала, а з нядаўняга часу яшчэ і нявызваленым...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика