Сэрца, апаленае вайной і моцнае любоўю. Гісторыя жыцця 86-гадовай жыхаркі вёскі Новыя Руткавічы, малалетняга вязня нацызму Алены Гоцкі. 21.by

Сэрца, апаленае вайной і моцнае любоўю. Гісторыя жыцця 86-гадовай жыхаркі вёскі Новыя Руткавічы, малалетняга вязня нацызму Алены Гоцкі

29.05.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

“Люблю наш край – старонку гэту, дзе я радзілася, расла, дзе першы раз пазнала шчасце, слязу нядолі праліла…”. Сэрца сціскаецца, калі гэтыя знакамітыя радкі Канстанцыі Буйло прамаўляе 86-гадовая жыхарка вёскі Новыя Руткавічы, малалетні вязень нацызму Алена Мікалаеўна Гоцка. Яна – з таго пакалення беларусаў, якія зведалі гора жыць на чужой зямлі з адзінай нязгаснай марай, што падтрымлівала ў хвіліны страшных выпрабаванняў, – вярнуцца назад, на Радзіму.


У доме і на падворку Алены Мікалаеўны прыгожа, светла і ўтульна, як і ў яе добрым сэрцы.

– Я з’явілася на свет чароўнай восеньскай парой у кастрычніку 1932 года. Гэта паэтычны час, калі наша прырода радуе вока залатым убраннем і асаблівым хараством. Напэўна, тады я раз і назаўжды ўлюбілася ў наш край, – позірк Алены Мікалаеўны скіраваны ўдалячынь, у багатае на падзеі мінулае. – Наша сям’я жыла ў Цырыне, хата стаяла пры дарозе на ўскрайку мястэчка. Бацькі, Марыя Іосіфаўна і Мікалай Антонавіч Ждановіч, усё жыццё працавалі на зямлі, але нас з братам Фёдарам прывучалі як да працы, так і да навукі. Мая маці ў свой час скончыла царкоўна-прыходскую школу, любіла Льва Талстога, і нам перадавала свае веды. А як яна з маёй бабуляй прыгожа ткалі, сапраўдныя народныя майстрыхі!

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
“Люблю наш край – старонку гэту, дзе я радзілася, расла, дзе першы раз пазнала шчасце, слязу нядолі праліла…”. Сэрца сціскаецца,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика