На страже прав человека: Работники прокуратуры отмечают свой профессиональный праздник. 21.by

На страже прав человека: Работники прокуратуры отмечают свой профессиональный праздник

26.06.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вось ужо амаль стагоддзе, як на варце выканання законаў і інтарэсаў беларусаў стаяць пракурорскія работнікі. 26 чэрвеня яны традыцыйна адзначаюць сваё прафесійнае свята.


На здымку: пракурор раёна Аляксандр Міхайлавіч Вярбіцкі (у цэнтры), яго намеснік Андрэй Ігаравіч Хвалько, старшы памочнік Соф’я Уладзіміраўна Зайцава і памочнік Аляксей Андрэевіч Крупскі.

Пералік пытанняў і задач, якія ўваходзяць у кампетэнцыю гэтых ахоўнікаў закона, з гадамі толькі пашыраўся. А разам з тым, удасканальвалася работа па кожным з пунктаў і надавалася значнасць найбольш важным аспектам. Сёння ў кампетэнцыі пракуратуры — наглядная дзейнасць за выкананнем заканадаўства, каардынацыя супрацьдзеяння карупцыі і злачыннасці, стабілізацыя крымінагеннай абстаноўкі… Асаблівы ўпор цяпер робіцца на адстойванне парушаных правоў грамадзян, асабліва сацыяльна-ўразлівых катэгорый. Да апошніх, як вядома, адносяцца і непаўналетнія, абароне правоў якіх у летні перыяд
удзяляецца асобная ўвага.
— На Брэстчыне кампетэнтныя органы прынялі шэраг праграмных дакументаў і кіраўніцкіх рашэнняў, мэта якіх — абарона правоў і інтарэсаў дзяцей, забеспячэнне іх бяспекі, асабліва калі яны аказаліся ў неспрыяльных умовах ці экстрэмальных жыццёвых сітуацыях, — расказаў пракурор раёна Аляксандр Вярбіцкі.
Сёлетняя пракурорская праверка паказала, што ў Пружанскім раёне па гэтай лініі ёсць сур’ёзныя недапрацоўкі. Па патрабаванні пракуратуры абмежаваны доступ да люкаў інжынерных калодзежаў, даследаваны месцы адпачынку каля вады, а таксама надзіманае і гульнёвае абсталяванне ў зонах адпачынку. І работа нагляднага ведамства па маніторынгу выканання заканадаўства аб дзіцячай бяспецы будзе працягвацца.


Акрамя таго, сёння адзначаецца чарговая гадавіна з дня ўтварэння беларускай адвакатуры, якая прайшла складаны і працяглы шлях станаўлення. Сёння гэта прававы інстытут, закліканы ажыццяўляць прафесіянальную праваахоўную дзейнасць, аказваць кваліфікаваную прававую дапамогу тым, хто мае ў ёй патрэбу.
На Пружаншчыне адвакатуру прадстаўляе юрыдычная кансультацыя, якую ўзначальвае Алеся Мацаюк, вопытны адвакат, за плячыма ў якога шмат паспяховых спраў. Самы вялікі адвакацкі стаж у Надзеі Станкевіч, якая ўдастоена шматлікіх узнагарод розных узроўняў, у тым ліку рэспубліканскай калегіі адвакатаў, а з боку кліентаў — падзяк і добрых водгукаў. А нядаўна да калектыву далучылася Наталля Васюковіч, якая даўно аказвае юрыдычную дапамогу і заўсёды марыла заняцца непасрэдна адвакатурай.


На здымку: адвакат Наталля Васюковіч.


Здавалася б, сёння любую інфармацыю, у тым ліку і прававую, можна знайсці ў інтэрнэце. Але ад гэтага колькасць зваротаў па кваліфікаваную юрыдычную дапамогу не меншае. Летась адвакатамі было выканана без малога 600 даручэнняў. Такая лічба сведчыць пра высокі ўзровень даверу да інстытута адвакатуры.

Марына Вакульская, Сяргей Талашкевіч (фота)

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вось ужо амаль стагоддзе, як на варце выканання законаў і інтарэсаў беларусаў стаяць пракурорскія работнікі. 26 чэрвеня яны традыцыйна адзначаюць сваё прафесійнае...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика