Кореличчане с ограниченными возможностями собрались на фестивале талантов. 21.by

Кореличчане с ограниченными возможностями собрались на фестивале талантов

04.12.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Сваю чарговую ў гэтым годзе сустрэчу члены Карэліцкага раённага аб’яднання інвалідаў на чале з Верай Сашко прымеркавалі да міжнароднага дня інвалідаў, які адзначаецца 3 снежня. І праходзіла яна ў рамках стаўшага ўжо традыцыйным фестывалю талентаў, лейтматывам якога сталі словы: “Дзякуй вам за наша жыццё”.

Ладзіўся фестываль не ў афіцыйнай абстаноўцы, а за кубачкам гарбаты ў прыгожа аформленай гасцёўні Карэліцкага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці, дзе ўдзельнікаў (а іх сабралася звыш 30 чалавек) чакалі цікавая праграма, сюрпрызы, святочная атмасфера.


Вядучая мерапрыемства, дырэктар Цэнтра Наталля Гароднік, а таксама народны ансамбль песні “Забава” не шкадавалі для гасцей цёплых слоў, цудоўных песень, таму сустрэча атрымалася незвычайна сардэчнай, радаснай, шчырай.


Такі ж тон задала, адкрываючы фестываль, начальнік ураўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Карэліцкага райвыканкама Іна Богуш, якая коратка расказаўшы аб накірунках работы ў краіне і непасрэдна ў раёне па падтрымцы людзей з абмежаванымі магчымасцямі, выказала словы ўдзячнасці ўсім, хто паказвае прыклад мужнасці ў змаганні з хваробамі, хто не паддаецца выпрабаванням лёсу, вядзе актыўны лад жыцця. Станоўча адазвалася Іна Аляксандраўна і аб рабоце раённай арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў, яго кіраўніка В. М. Сашко. “Заставайцеся і надалей носьбітамі дабрыні, стойкасці духу, аптымізму, невычэрпнай энергіі, не замыкайцеся ў чатырох сценах, дарыце талент сваіх сэрцаў і душы. Няхай спрыяюць  вам у кожным дні здароўе, радасць, няхай шчасце не пакідае вас”, — такімі словамі пажадання завяршыла выступленне Іна Аляксандраўна. У гэтым яе падтрымала старшыня раённага савета ветэранаў вайны і працы Ніна Яфрэмава.



Бурнымі апладысментамі сустракалі прысутныя тых, хто прыняў удзел у конкурсе талентаў: Л. В. Дзянькевіч, Г. П. Калтунову (намінацыя — аўтарскі верш), Галіну Мяць, Наталлю Непагода, Васіля Раманейка (намінацыя — вакальнае майстэрства), Лідзію Жыліну (мастацкае чытанне), Людмілу Арабей (намінацыя — малюнак). Пераможцаў не вызначалі, кожны з выканаўцаў быў узнагароджаны памятнымі сувенірамі, усе ж прысутныя таксама атрымалі падарункі. Настрой узнімала і цудоўнае выступленне ансамбля “Забава”, і музычныя кампазіцыі, віртуозна выкананыя акардыяністам Аляксандрам Калядой.


Пасля да самадзейных артыстаў падключыліся госці мерапрыемства, хораша і зладжана спяваўшыя любімыя песні. На развітанне па прапанове вядучай кожны з прысутных выказаў пажаданні з надзеяй на тое, што ў наступным новым годзе яны абавязкова збудуцца. А жадалі самага простага, але самага запаветнага: здароўя, дабрабыту, міру, сямейнага ладу, добрага настрою, любові, поспехаў, спагады ва ўзаемаадносінах, радасных зносін. Удзельніца сустрэчы Соф’я Халупка, шчыра падзякаваўшы за прыемную арганізацыю фестывалю, слушна зазначыла:” Сёння мы быццам памаладзелі, давайце ж будзем цаніць кожны момант існавання, памятаючы, што двух жыццяў не бывае…”


Галіна КАЛТУНОВА, член раённага аб’яднання інвалідаў

Фота Аксаны ЯНУШ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сваю чарговую ў гэтым годзе сустрэчу члены Карэліцкага раённага аб’яднання інвалідаў на чале з Верай Сашко прымеркавалі да міжнароднага дня
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика