5 студзеня — Дзень работнікаў сацыяльнай абароны. 21.by

5 студзеня — Дзень работнікаў сацыяльнай абароны

04.01.2020 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ангелы-выратавальнікі

Сацыяльныя работнікі Асіповіччыны прыходзяць на дапамогу пажылым землякам

Восень жыцця, на жаль, не заўсёды бывае залатой. Нярэдка льюць дажджы, дзьме вецер не зусім прыемных перамен, а тэмпература настрою апускаецца ніжэй дапусцімай адзнакі.

Нібы ангел-выратавальнік, на выручку прыходзіць сацыяльны работнік, які часам становіцца адзіным, хто знаходзіць паразуменне з хворым чалавекам, заўсёды выслухае, падтрымае, дапаможа.

Іна Сенкавец набыла гэту прафесію каля 10 гадоў таму. Раней працавала на пошце, а пасля па сямейных абставінах змяніла сферу дзейнасці. Зараз на яе абслугоўванні 6 пенсіянераў у Дараганаве і Каўгарах.

Яўгенія Афанасьеўна Лапанік больш за 30 гадоў вучыла дзяцей у мясцовай школе. Мае званне “Выдатнік асветы”. Сярод яе вучняў была і Іна. Ёй, як і іншым, педагог прывівала не толькі любоў да роднай мовы і літаратуры, але і павагу да людзей. І цяпер ужо вучаніца падстаўляе плячо настаўніцы. Такі вось кругаварот дабрыні і чуласці.

— Іна добразычлівая, спагадлівая, уважлівая, — расказвае Яўгенія Афанасьеўна. — Яна цікавы суразмоўца і надзейны чалавек. Зімой наносіць дроў на некалькі дзён, летам дапаможа ў агародзе. Вымые вокны, навядзе чысціню ў доме. Збегае да ўрача, выпіша рэцэпты. Яна заўсёды жаданы госць у нашых хатах. Ніколі не адмовіла ў просьбах.


Іна Сенкавец наведвае Яўгенію Лапанік

З павагай ставіцца Іна Аляксандраўна і да іншых сваіх падапечных. Улічваючы тое, што кожны са сталых людзей мае багаты жыццёвы вопыт і груз жыллёва-бытавых праблем, абцяжараных грувасткай гісторыяй хваробы і значнымі рухомымі абмежаваннямі, а таму і частымі перападамі настрою, сацыяльны работнік абавязаны знаходзіць паразуменне, нейтралізаваць песімістычныя праяўленні, змагацца з дэпрэсіямі, высокім ціскам і адсутнасцю жадання жыць. А гэта значна складаней, чым проста памыць падлогу, зняць павуцінне ў кутках ці схадзіць па хлеб. Хаця і набыццё прадуктаў займае немалы клопат. Напрыклад, малочныя вырабы ў гандлёвую кропку прывозяць а палове дванаццатай гадзіны, а хлебабулачныя — з 13 да 15. Гэтыя дзве групы тавараў — асноўныя для людзей паважанага ўзросту. Таму ў вызначаны час гаспадынька спяшаецца ў краму, каб паспець набыць менавіта тыя гатункі смятаны, малака ці батонаў, якія любяць яе “выхаванцы”, і заўсёды стараецца, каб тавар быў свежым. А ўжо яна добра ведае, якім прадуктам аддае перавагу кожны.

Загадчык аддзялення сацыяльнай дапамогі дома РЦСАН Алена Стацэвіч расказала, што ў іх працуе нямала адказных і сумленных сацыяльных работнікаў, якія на справе пацвярджаюць свой прафесіяналізм. Напрыклад, на нядаўна прайшоўшым міжрэгіянальным конкурсе-аглядзе ў Клічаве асіповіцкая каманда ў складзе Тамары Тарасевіч, Святланы Пятроўскай, Вольгі Карчэўскай, Святланы Бабіны, Надзеі Прышчэпавай заняла трэцяе месца. Сваё паспяховае выступленне дружына прысвяціла 20-годдзю РЦСАН.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ангелы-выратавальнікі Сацыяльныя работнікі Асіповіччыны прыходзяць на дапамогу пажылым землякам Восень жыцця, на жаль, не заўсёды бывае залатой. Нярэдка льюць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика