Рыга – Мінск – 2:0
13.12.2009 20:26
—
Новости Спорта
|
Мінскія дынамаўцы прайгралі аднаклубнікам з Рыгі 0:2 (Ніжывій, 13, Рэдліхс, 21-я) у матчы Кантынентальнай хакейнай лігі. Гульня прайшла 13 снежня (нядзеля) у Рызе. Беларускі клуб некалькі разоў не рэалізаваў гульню ў большасці. Параза мінчукоў і перамога «Северсталі» над ЦСКА ў серыі булітаў адкінула мінскае «Дынама» на 11-е месца (з 12-ці) ў Заходняй канферэнцыі і 19-е з 24-х у агульным заліку. Падапечныя Аляксандра Андрыеўскага маюць 40 пунктаў у 35 гульнях. Рыжане ідуць на Захадзе 8-мі (46 пунктаў – 35 гульняў). 9-е – «Тарпеда» (Ніжні Ноўгарад) мае 43 пункты ў 34 гульнях, 10-е месца ў «Северсталі» (Чарапавец) –41 пункт у 34 гульнях. Найгоршая каманда Захада – «Віцязь», у якога 29 пунктаў у 34-х гульнях. На недасягальным для Мінска сёмым месцы на Захадзе размясцілася ЦСКА, у якога ажно 53 балы. Каманды ў рэгулярным чэмпіянаце павінны згуляць па 56 матчаў, чэмпіянат скончыцца 7 сакавіка, потым – плей-оф. Наступны матч мінскія дынамаўцы згуляюць 22 снежня ў Мінску з рыжскім «Дынама». 23 снежня матч ў Мінску з маскоўскім «Дынама» (на сёння гэта 3-я каманда Захада), потым – перапынак, звязаны з удзелам мінчукоў у прэстыжным Кубку Шпенглера, што пройдзе пры канцы месяца ў Швейцарыі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мінскія дынамаўцы прайгралі аднаклубнікам з Рыгі 0:2 (Ніжывій, 13, Рэдліхс, 21-я) у матчы Кантынентальнай хакейнай лігі. Гульня прайшла 13 снежня (нядзеля) у Рызе.
|
|