Зборная Беларусі згуляе 11 жніўня таварыскі матч з Літвой
23.04.2010 13:07
—
Новости Спорта
|
Паміж Асацыяцыяй «Беларуская федэрацыя футболу» і Літоўскай федэрацыяй футболу дасягнута дамоўленасць у справе правядзення таварыскага матчу нацыянальных зборных нашых краін.
Матч пройдзе 11 жніўня ў Каўнасе, паведамляе Напярэдадні старту адборачнага турніру да чэмпіянату Еўропы — 2012 года падапечныя Беннда Штанге правядуць чатыры матчы. Так, 27 і 30 траўня ў Аўстрыі беларусы згуляюць з удзельнікамі чэмпіянату свету — 2010 зборнымі Гандураса і Паўднёвай Карэі, а 2 чэрвеня — ў Мінску са зборнай Швецыі, 11 жніўня з Літвой у Каўнасе. *** Адборачны турнір у нашай групе — Францыя, Боснія, Румынія, Беларусь, Албанія і Люксембург — стартуе 3 верасня 2010 года і скончыцца ўвосень 2011 года. 3 верасня 2010 года ў Парыжы зборная Беларусі згуляе з Францыяй.Першы хатні паядынак беларусы правядуць 7 верасня, гэта будзе матч са зборнай Румыніі. nn.by Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паміж Асацыяцыяй «Беларуская федэрацыя футболу» і Літоўскай федэрацыяй футболу дасягнута дамоўленасць у справе правядзення таварыскага матчу нацыянальных...
|
|