Андрэй Арамнаў трапіўся на алкаголі за рулём і ўжыванні наркотыкаў. 21.by

Андрэй Арамнаў трапіўся на алкаголі за рулём і ўжыванні наркотыкаў

22.09.2010 13:55 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пераможцу Алімпіяды ў Пекіне ў трэці раз затрымалі за рулём нападпітку, а ў яго допінг-пробе пасля чэмпіянату Еўропы знайшлі сляды марыхуаны.

Супрацоўнікі ДАІ зноў злавілі барысаўскага штангіста Андрэя Арамнава за рулём нападпітку. Летась цяжкаатлет быў пазбаўлены права кіраваць аўтамабілем. Але, як піша газета "Прессбол", 2 жніўня ён кіраваў аўтамабілем "Audi-ТТ", "знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення".

Ад медычнага агляду спартовец адмовіўся. 9 верасня справа была перададзеная пракурору для накіравання ў суд.

Крыху раней стала вядома, што Арамнаў "запаліўся" і на ўжыванні наркотыкаў. Са спасылкай на сайт "Польская штанга" той жа "Прессбол" паведамляе, што ў допінг-пробе Арамнава, узятай пасля чэмпіяната Еўропы па цяжкай атлетыцы, знайшлі сляды марыхуаны.

Марыхуана забароненая спартовымі органамі толькі ў перыяд спаборніцтваў, таму беларускі штангіст можа пазбегнуць санкцыяў па гэтай справе. Але крымінальны пераслед за паўторнае кіраванне ў нецвярозым стане можа пацягнуць за сабой арышт на тэрмін да 6 месяцаў ці 2 гады папраўчых работ. У другім выпадку спартовец прапусціць Алімпійскія гульні 2012 года ў Лондане.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пераможцу Алімпіяды ў Пекіне ў трэці раз затрымалі за рулём нападпітку, а ў яго допінг-пробе пасля чэмпіянату Еўропы знайшлі сляды марыхуаны.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика