Грандыёзным скандалам завяршыўся матч "Дынама" з "Віцязем". 21.by

Грандыёзным скандалам завяршыўся матч "Дынама" з "Віцязем"

09.11.2011 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Фота БЕЛТА.Трохразовая чэмпіёнка Еўропы і бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў у Пекіне штангістка Настасся Новікава заваявала першы ў сваёй кар'еры тытул чэмпіёнкі свету. Планетарнае першынство праходзіць у Парыжы.

Настасся спаборнічала ў катэгорыі да 58 кг. У рыўку яна падняла 101 кг і саступіла кітаянцы Лі Сеінь (103 кг). А вось у штуршку беларусцы не было роўных, абышла яна і кітаянку — 136 супраць 133. У выніку ў суме двухбор'я Новікава набрала 237 кг, а Лі Сеінь — 236.

У жаночых спаборніцтвах на памост таксама выйдуць Ганна Бацюшка (да 63 кг), Ірына Кулеша (да 75 кг), Дзіна Сазановец (да 69 кг) і Марына Шкерманкова (да 69 кг). У мужчын Беларусь на планетарным першынстве прадстаўляюць Андрэй Рыбакоў (да 85 кг), Вадзім Стральцоў (да 94 кг), Аляксандр Макаранка (да 94 кг), Міхаіл Аўдзееў (да 105 кг), Яўген Жарнасек (звыш 105 кг) і Дзмітрый Ворнік (звыш 105 кг).

Алена КРАВЕЦ.  

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды Беларусі па цяжкай атлетыцы Настассю Новікаву з перамогай на чэмпіянаце свету па цяжкай атлетыцы ў Парыжы. Кіраўнік дзяржавы пажадаў спартсменцы новых яркіх перамог.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Трохразовая чэмпіёнка Еўропы і бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў у Пекіне штангістка Настасся Новікава заваявала першы ў сваёй кар'еры тытул чэмпіёнкі свету....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика