Маладзечанцы і смаргонцы ў бліжэйшыя выхадныя застануцца без футбола. 21.by

Маладзечанцы і смаргонцы ў бліжэйшыя выхадныя застануцца без футбола

24.07.2012 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Матч 18 тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў другой лізе паміж камандамі “Забудова” (Маладзечна) - “Белтрансгаз” (Слонім) перанесены з суботы, 21 ліпеня, на сераду, 25 ліпеня.

Перанос звязаны з тым, што ўчора, у чацвер, 19 ліпеня, слонімская каманда праводзіла гульню 1/16 кубка Беларусі з камандай першай лігі мікашэвіцкім “Гранітам”. Слонімцы выйгралі з лікам 4:1 і выйшлі ў наступны этап розыгрышу. Слоніму далі адпачыць.

Смаргонцам давядзецца адпачнуць ад футбола яшчэ больш. Наступны тур “Смаргонь” у першай лізе правядзе толькі 11 жніўня. У гасцях каманда сустрэнецца з “Полацкам”. А з кубкам смаргонцы развіталіся. На сваім стадыёне 19 ліпеня прайгралі камандзе вышэйшай лігі гродзенскаму “Нёману” з лікам 1:3.

Сяргей ЗЯНЬКО.    

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Матч 18 тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў другой лізе паміж камандамі “Забудова” (Маладзечна) - “Белтрансгаз” (Слонім) перанесены з суботы, 21 ліпеня, на сераду,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика