У турніры па пляжным валейболе ўдзельнічалі мядзельскія і вілейскія гульцы
02.08.2013
—
Новости Спорта
|
Момант гульні На пляцоўцы на гарадскім пляжы 27 ліпеня адбыўся турнір па пляжным валейболе.Турнір праходзіў па кругавой сістэме. Удзельнічалі ў ім пераважна каманды з Мядзельскага раёна, таксама былі дзве каманды з Вілейкі. Аднак ва ўсіх групах пераможцамі сталі прадстаўнікі Мядзельшчыны. Ва ўзроставай групе да 20 год перамаглі Яўген Малько і Антон Шыдлоўскі. У падгруппе ад 20 да 40 год першае месца заваявалі Андрэй Русак і Аляксандр Сторублёў. – Некалькі гульняў было напружаных, – пракаментаваў турнір Андрэй Русак. – Асабліва моцныя былі сапернікі з цэнтра “Зубраня” і з Вілейкі. Паміж гульцоў ад 40 да 50 год лепшымі сталі Алег Саковіч і Аляксандр Атрошка, звыш за 50 год – Аляксандр Жыхар і Станіслаў Грышкевіч. Алесь ВЫСОЦКІ. Фота Алеся ВЫСОЦКАГА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пляцоўцы на гарадскім пляжы 27 ліпеня адбыўся турнір па пляжным валейболе.
|
|