“Маладзечна-2013” − “АЛФ- 2007”. Нічыя: 2:2. 21.by

“Маладзечна-2013” − “АЛФ- 2007”. Нічыя: 2:2

26.08.2013 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У нядзелю, 25 жніўня, на гарадскім стадыёне адбыўся першы дамашні матч другога круга. Камандзе з Маладзечна супрацьстаяла сталічная каманда “АЛФ- 2007”.

Нягледзячы на спрыяльнае надвор’е, аматараў на гэты раз на стадыёне было зусім мала. Тое ж можна сказаць і пра фанацкі сектар. Але атмасфера на полі з-за гэтага не стала менш напружанай.

Першы тайм паказаў, што каманда сапернікаў да гульні падрыхтаваная, і так проста перамогу не аддасць.

У падцверджанне гэтых словаў, лік на 21 хвіліне матча адкрывае Аляксей Цітоў, ігрок №18 з каманды “АЛФ-2007”.

Каманда “Маладзечна-2013” адказвае таксама ўдарам па варотах, але мяч трапляе ў штангу.

Другі тайм пачынаецца з замены ў камандзе Маладзечна. Замест Аляксея Наталевіча на поле выходзіць Андрэй Шаблінскі.

Ігрок нашай каманды Юры Бугай у другім тайме больш гуляе ў цэнтры поля. І карысць ад гэтага відавочная. На 70 хвіліне Юры перадае пас Аляксандру Працкевічу, і ў вароты каманды “АЛФ- 2007” трапляе першы мяч!

І ўжо на 83 хвіліне Юры Бугай сам ажыццяўляе гол. Лік становіцца 2:1.

Да асноўнага часу гульні дадаюць тры хвіліны. За некалькі секунд да фінальнага свістка праз прыкрую памылку гульцоў з Маладзечна − мяч у нашых варотах.

Пасля гульні матч пракаментаваў галоўны трэнер клуба “Маладзечна-2013” Дзяніс Мятліцкі.

Дзяніс, вы задаволены гульнёй?

− Гульнёй задаволены, апошняй хвілінай − не.

А што пайшло не так?

− Памыліліся хлопцы, загуляліся, за што і паплаціліся.

Дзяніс, вы раней казалі, што трэніруеце каманду толькі метадам перніка, ніякіх кнутоў. Можа, надыйшоў час змяніць стыль кіраўніцтва?

− Канешне, пасля сённяшняй гульні без “моцных” слоў у распранальні не абышлося, але ж ўсе дарослыя людзі, павінны самі разумець, дзеля чаго яны выходзяць на поле. Самае галоўнае, што хлопцы на мяне не крыўдзяцца.

Скажыце, хто з каманды вам падаецца наймацнейшым гульцом? На каго вашы надзеі?

− У мяне ў камандзе ўсе хлопцы добрыя. Ускладаю надзеі на новых гульцоў: Аляксея Ціхановіча, Аляксандра Філановіча, Аляксандра Працкевіча. Амаль аднавіўся пасля траўмы Дзяніс Жбанкоў. Як вы бачылі сёння, яны актыўна гуляюць. А са сваіх магу пазначыць Паўла Сумана, капітана каманды, і Юрыя Бугая.

Сярод гледачоў я сёння бачыла Віталя Макрыцкага. Чаму ён не гуляе?

− Думаю, што ён пакуль не гатовы гуляць.

Аўтар удзячны заўзятару, які пажадаў застацца невядомым, за тое, што пракаментаваў незразумелыя моманты гульні. Ён пракаментаваў гульню так:

− Малюнак у каманды ёсць. І гульня таксама. А выніку засталося чакаць зусім нядоўга. Так і запішыце!

Наталля ТУР.

Пазней дададзім фота.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нядзелю, 25 жніўня, на гарадскім стадыёне адбыўся першы дамашні матч другога круга. Камандзе з Маладзечна супрацьстаяла сталічная каманда “АЛФ- 2007”.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика