Спартакіяда педагагічных работнікаў прайшла ў Мядзеле
17.01.2014
—
Новости Спорта
|
На дыстанцыі эстафеты – каманда Занарацкай школы. Спартакіяда педагагічных работнікаў раёна адбылася 11 студзеня.Прысвячалася яна 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 110-й гадавіне прафсаюзнага руху. Спаборніцтвы праходзілі ў фізкультурна-аздараўленчым цэнтры і сярэдняй школе №2 Мядзела. У спартакіядзе ўдзельнічалі 32 каманды. У праграме быў дартс, скачкі праз скакалку, стральба з пнеўматычнай вінтоўкі, конкурс “Штрафны кідок” і эстафета (апошні від – толькі для групы “А”). У гэтай групе змагаліся прадстаўнікі устаноў сярэдняй адукацыі, нацыянальнага дзіцячага адукацыйна-аздараўленчага цэнтра “Зубраня”, аддзела адукацыі, спорту і турызму. У камандным заліку першае месца заняла прадстаўнікі Занарацкай СШ, другое – каманда НДЦ “Зубраня”, трэцяе – Нарацкай СШ №2. А групе “Б” высвятлялі лепшых установы дашкольнай адукацыі і раённыя цэнтры. Тут перамагла каманда дзіцячага сада са Свіры, паведаміў намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Леанід Шыдлоўскі. На другім месцы – прадстаўнікі дзіцячага сада вёскі Нарач (Кабыльнік), на трэцім – дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці к. п. Нарач (Купа). Зараз пра вынікі ў індывідуальным заліку. У стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі трапнейшай аказалася жанчына: Святлана Тацэвіч са Старлыгскай школы-сада. Прадстаўніца цудоўнай паловы стала лепшай і ў дартсе: Ганна Рамейка з Камароўскай школы. А вось у скачках праз скакалку вызначыўся мужчына: Валерый Юрманаў з сярэдняй школы №2 Мядзела. Штрафныя кідкі лепш выканаў Віктар Шаранговіч з Мядзельскай СШ №1. У эстафеце ж перамагла каманда цэнтра “Зубраня”. Алесь ВЫСОЦКІ. Фота Алеся ВЫСОЦКАГА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Спартакіяда педагагічных работнікаў раёна адбылася 11 студзеня. |
|