Футбол ля тэлеэкрану: як беларускія фанаты «Тотнэма» сабраліся на фінал Кубка англійскай лігі (фота + відэарэпартаж). 21.by

Футбол ля тэлеэкрану: як беларускія фанаты «Тотнэма» сабраліся на фінал Кубка англійскай лігі (фота + відэарэпартаж)

03.03.2015 17:08 — Новости Спорта | 21.by  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: 21.by

 

У першы дзень вясны на лонданскім стадыёне «Уэмблі» разыгрываўся трэці ва вартасці трафей у англійскім футболе. У фінал выйшлі дзве сталічныя каманды «Чэслі» і «Тотнэм Хотспур». Мінскія футбольныя прыхільнікі «шпораў» запрасілі карэспандэнтаў 21.by для сумеснага прагляду матчу і падзяліліся меркаваннем чаму яны заўзеюць менавіта за гэты лонданскі клуб. Іх, дарэчы, прыйшло каля трыццаці чалавек. Па словах саміх фанатаў гэта самы вялікі збор за існаванне фан-руху. Прагляд наведалі некалькі дзяўчын, нават з атрыбутыкаю. Таксама шмат заўзятараў прыехалі ў Мінск для прагляду з рэгіёнаў.

Падрабязнасці падзеі  ў нашым відэароліку:

 

 Большая частка заўзятараў прыйшло загадзе, калі яшчэ не скончыўся матч вечных супернікаў «шпораў» - лонданскага «Арсенала». Клуб гуляў з ліверпульскім «Эвертанам», дзе ў арэндзе знаходзіцца гулец «Тотнэма» Аран Ленан. Відавочна, каго жа падтрымлівалі заўзятары. Але «кананіры» двойчы прарвалі рэалізавалі свой момант і перамаглі. На гэтым моманце распачалася цёмная паласа фінальнага дня.

Крыху можна паразмаўляць пра пра фінальны двубой, ён даволі прынцыпіяльны. У апошняй сустрэчы супернікаў былі мацнейшымі «шпоры», якія проста забілі дружыну Жоўзэ Маўрыньё з лікам 5:3. Але ў адрозненні ад «пенсіянераў», якая змагаюцца за тры трафеі, «Тотнэм» мог разлічыць толькі на Кубак лігі. Ды цэлы месяц каманда Маўрысіё Пачэціна не магла перамагчы супернікаў. Так што перавага аддавалася «сінім».

Гульня прахадзіла даволі ў раўнай гульне. Па валоданню мячом пераўзыходзілі «шпоры», а па ўдарах у створ брамы – «пенсіянеры». Але абарона «сініх» была мацней і якасней, бо склад даволі сыграны, што нельга сказаць на «лілова-белых», дзе ў цэнтры знаходзіўся зусім малады Эрык Даер. У канцы першага тайму абарона «Тотнэма» дала пралом і рэалізаваў свой момант Джон Тэры. Фанаты, як у Лондане, так і ў Мінску, не маркоціліся верылі ў каманду і спелі «Come on you Spurs!» і «When the Spurs go marching in».

 На жаль, іх мары не здзейсніліся: Дыега Коста забіў мяч на сярэдзіне другога тайму. Матч так і скончыўся перамогай «Чэлсі» з лікам 2:0.

Але многія фанаты не вельмі сумавалі і нават прынялі удзел у фатасесіі. Усё ж такі Кубак лігі не найпрэстыжны турнір і асноўная мэта каманды у сезоне трапіць у топ-4 Англійскай прэм'ер лігі. Каманда цяпер павінна цалкам накіравацца на лігу, а фанаты павінны да канца верыць у яе.  Як у свой час казаў вялікі трэнер «хотспур» Біл Нікальсан: «Лепш праваліцца, ставячы перад сабой вялікія мэты, чым атрымаць поспех у малым. Мы, у «шпорах», ставім перад сабой высокія мэты. Настолькі высокія, што нават няўдача будзе несці з сабой рэха поспеху».

Аўтар: Павел Аксіновіч; фота: Кірыл Пятрэнка і аўтара; відэа: аўтара, мантаж: Геогрій Камісараў

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У першы дзень вясны на лонданскім стадыёне «Уэмблі» разыгрываўся трэці ва вартасці трафей у англійскім футболе. У фінал выйшлі дзве сталічныя каманды «Чэслі» і «Тотнэм Хотспур». Мінскія футбольныя прыхільнікі «шпораў» запрасілі карэспандэнтаў 21.by для сумеснага прагляду матчу і падзяліліся меркаваннем чаму яны заўзеюць менавіта за гэты лонданскі клуб.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика