Дзевяць бейсбалістаў і адна дзяўчына. 21.by

Дзевяць бейсбалістаў і адна дзяўчына

16.11.2018 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Цяжка ўявіць, што калі-небудзь у Мінску з’явіцца стадыён на 50 тыс. гледачоў, які падчас бейсбольных матчаў будзе поўнасцю запоўнены, а заўзятыя балельшчыкі будуць абмяркоўваць кідкі пітчара і хуткасць філдэра. Тым не менш, бейсбол у краіне развіваецца. Сваю лепту ў яго прасоўванне ўносіць і ўраджэнка Сенненшчыны.

Бы­лая выпускніца Багданаўскай школы Наталля Шарпіла працуе начальнікам мужчын­скай бейсбольнай каман­ды “Мінск”, створанай пры футбольным клубе “Мінск”. Яна гадзінамі можа расказваць пра гэты від спорту, яго развіццё ў Беларусі. Ведае, за што яго любяць дзеці, бо яшчэ нядаўна курыравала аддзяленне дзіцячага бейс­бола ў СДЮШАР.

— Прыемна ўсведамля­ць, што камандная гульня, папулярная ў ЗША, Японіі, Аўстраліі, на Кубе, прыжыла­ся і ў нас, — адзначае Натал­ля. — У яе пачалі гуляць на прафесійным узроўні.

Бейсбалісты “Мінска” пака­зваюць неблагія вынікі. Яны — нязменныя лідары чэмпія­нату краіны, адкрытага чэм­піянату Літоўскай Рэспублікі, наймацнейшая каманда ў Інтэрлізе, рэгулярна высту­паюць у Еўракубках.

Наталля — адзіная жанчы­на ў камандзе. Яна выконвае ролю своеасаблівага сувяз­нога звяна паміж трэнерскім штабам, бейсбалістамі і кіраўніцтвам клуба. Узгад­няе рознага плану загады, забяспечвае падрыхтоўку і ўдзел бейсбалістаў у спабор­ніцтвах, афармляе дакумен­ты для выезду за мяжу, вы­рашае пытанні размяшчэння, харчавання і многае іншае. Любыя праблемы гульцоў, калі яны з’яўляюцца выключ­на спартыўнымі, уваходзяць у сферу яе адказнасці. На­талля не толькі начальнік, але і сябра, дарадца. Як ніхто іншы разумее членаў сваёй каманды, бо па спецыяльнас­ці дзяўчына — спартыўны псі­холаг. Гэта дазваляе даваць ацэнку паводзінам спартсме­наў, а часам і дапамагаць ім справіцца з асабістымі пра­блемамі.

Бейсбол у жыцці Наталлі Шарпіла з’явіўся выпадко­ва. Дзяўчына бачыла сябе трэнерам. Аднак траўма ка­леннай звязкі, атрыманая падчас дзяржаўнага экзаме­на, прымусіла шукаць больш спакойнае месца. Працава­ла інструктарам-метадыстам па конным спорце ў Цэнтры алімпійскага рэзерву, у фут­больным клубе.

— Спартыўная сфера, як наркотык, — трапіўшы ад­нойчы, хочацца застацца тут назаўсёды, — прызнаецца мая субясед­ніца. — На­ват дыплом аб заканчэнні Акадэміі кіра­вання пры Прэ­зідэнце Рэспу­блікі Беларусь не прымусіць памяняць пра­цу, хоць веды, атрыманыя падчас вучобы ў ёй, дапамага­юць упэўнена ісці па жыцці, весці справы.

Сёння жыццё Наталлі непа­рыўна звязана з Мінскам, з паездкамі за мяжу. Аднак, нягледзячы на сваю занятасць, яна зна­ходзіць час, каб наведацца ў Багданава, дзе жыве маці, Людміла Алегаўна. Жанчына працуе выхавацелем у дзі­цячым садку. Дадому заўсёды цягне. З галавы не выкінеш маляўнічасць родных мясцін, шчырасць і гасціннасць зем­лякоў, прызнаецца Наталля. Таму кожны свой водпуск яна праводзіць на Сенненшчыне.

Будзем спадзявацца, што пра Наталлю Шарпіла мы яшчэ пачуем. А інфармацыю пра перамогі беларускай бейсбольнай каманды сен­ненцы будуць успрымаць з асаблівай цікавасцю, бо да іх дасягненняў у некаторай ступені мае дачыненне наша зямлячка.

Ала ЯКАЎЛЕВА.

НА ЗДЫМКАХ: Наталля Шар­піла з гульцамі “Мінска”.

Цікава ведаць. У Беларусі пачалі гуляць у бейсбол адносна нядаўна, з 1988 года. Пер­шая каманда называлася «Белавежскія зубры». Некалькі гадоў пайшло на вывучэнне правілаў і разуменне сутнасці самой гульні. Гульні мінскай каманды праходзілі тады ў парку імя Горкага, спарынг-партнёрамі для нашых бейсбалістаў сталі кубінскія студэнты, якія вучыліся ў Мін­ску. У 1990 годзе каманда выйграла конкурсны турнір і атрымала права выступаць у чэмпіяна­це СССР 1991 года.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цяжка ўявіць, што калі-небудзь у Мінску з’явіцца стадыён на 50 тыс. гледачоў, які падчас бейсбольных матчаў будзе поўнасцю запоўнены, а заўзятыя балельшчыкі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика