Насельніцтва Еўрасаюза перавысіла 500 мільёнаў чалавек
19.01.2010 17:06
—
Новости Мира
|
Такія звесткі паводле стану на 1 студзеня 2010 года прыводзіць французскі Нацыянальны інстытут статыстычных даследаванняў. Год таму агульная колькасць насельніцтва краін ЕС была роўная 499,8 млн. чалавек. Найбольш населенай краінай у ЕС з’яўляецца Нямеччына — 81,7 млн. насельніцтва. На другім месцы —Францыя (64,7 млн). Трэцяе месца займае Вялікабрытанія з 62 мільёнамі. Статыстычнае даследаванне сведчыць пра тое, што насельніцтва Нямеччыны за апошняе дзесяцігоддзе не павялічвалася, тады як у Ірландыі і Іспаніі вырасла на 15%. Дэмографы паказваюць таксама на трывожны з’яву — колькасць насельніцтва краін Усходняй Еўропы заўважна зніжаецца. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такія звесткі паводле стану на 1 студзеня 2010 года прыводзіць французскі Нацыянальны інстытут статыстычных даследаванняў.Год таму агульная колькасць насельніцтва...
|
|