Цігіпка адмовіўся падтрымліваць Цімашэнку або Януковіча. 21.by

Цігіпка адмовіўся падтрымліваць Цімашэнку або Януковіча

27.01.2010 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей Цігіпка, які заняў трэцяе месца ў першым туры прэзідэнцкіх выбараў, нікога з кандыдатаў у другім туры падтрымліваць не будзе.«Я вытрымаю пазіцыю і нікога падтрымліваць ў другім туры не буду», — сказаў Цігіпка журналістам у сераду. Паводле словаў палітыка, яго выбаршчыкі самі могуць вызначыць, за каго галасаваць.

«Скажу шчыра, я ведаю, што гэта ўсё‑такі дастаткова адукаваныя і разумныя людзі, і мне здаецца, што нават нейкія мае заклікі сёння могуць трохі пакрыўдзіць іх, яны самі могуць разабрацца», — сказаў Цігіпка.

Ён таксама падкрэсліў, што ні да каго ў каманду пераходзіць не збіраецца і нікому падыгрываць не будзе, бо ў яго ёсць свая каманда, якая гатова праводзіць рэформы ў краіне.

Учора Юлія Цімашэнка прапанавала ў выпадку сваёй перамогі фатэль прэм’ера Сяргею Цігіпку.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сяргей Цігіпка, які заняў трэцяе месца ў першым туры прэзідэнцкіх выбараў, нікога з кандыдатаў у другім туры падтрымліваць не будзе.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика