Жак Шырак адмовіўся працаваць на «Газпром»
29.01.2010 11:44
—
Новости Мира
|
Былы прэзідэнт Францыі Жак Шырак адказаў адмовай на прапанову прэм’ер‑міністра Расіі Уладзіміра Пуціна заняць пасаду кіраўніка праекта па будаўніцтве газаправоду «Паўднёвы паток» (South Stream). Пра гэта піша французская газета Le Nouvel Observateur. Рэалізацыяй «Паўднёвага патоку» займаюцца расійскі «Газпром» сумесна з італьянскай Eni і французскай EdF. Паводле звестак выдання, Шырак вырашыў засяродзіцца на працы ўласнага фонду і не плануе пакуль працаваць у прыватнай кампаніі. «Паўднёвы паток» — адзін з асноўных газатранспартных праектаў Расіі, які будуецца для транспарціроўкі газу ў Еўропу ў абыход Украіны. Яго маршрут павінен прайсці з Расеі ў Баўгарыю па дне Чорнага мора, а затым адна частка будзе пракладзена праз Грэцыю па дне Адрыятыкі на поўдзень Італіі, а другая — праз Сербію і Венгрыю ў Аўстрыю. Расійскі канцэрн раней неаднаразова прыцягваў у свае праекты вядомых палітыкаў. У прыватнасці, былы канцлер ФРГ Герхард Шродэр ўзначальвае камітэт акцыянераў кампаніі Nord Stream, якая вядзе газаправод па дне Балтыйскага мора ў Нямеччыну. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Былы прэзідэнт Францыі Жак Шырак адказаў адмовай на прапанову прэм’ер‑міністра Расіі Уладзіміра Пуціна заняць пасаду кіраўніка праекта па будаўніцтве...
|
|