Масква патрабуе ад Януковіча спыніць кантакты СБУ з ЦРУ і вярнуць ФСБ у Крым. 21.by

Масква патрабуе ад Януковіча спыніць кантакты СБУ з ЦРУ і вярнуць ФСБ у Крым

25.02.2010 11:23 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Масква высунула новаму ўкраінскаму лідэру Віктару Януковічу шэраг патрабаванняў, выкананне якіх неабходнае для ўзнаўлення «сяброўскіх адносінаў» паміж дзвюма краінамі. Пра гэта піша расійскі часопіс «Власть».

Выданне нагадвае, што Кіеў наведаў кіраўнік адміністрацыі расійскага прэзідэнта Сяргей Нарышкін, які правёў 6-гадзінныя перамовы з Януковічам. Спасылаючыся на крыніцу ў МЗС Украіны, часопіс піша, што «РФ падрыхтавала цэлы спіс канкрэтных крокаў, каторыя новая ўлада ў Кіева магла б здзейсніць у знак узнаўлення былога сяброўства паміж братэрскімі народамі».

«Маскве хацелася б, каб Служба бяспекі Украіны (СБУ) і ўкраінскае МЗС адмовіліся ад паслуг кансультантаў з ЦРУ, якіх, да слова, і сапраўды ў нас нямала. Дастаткова сказаць, што летам 2008 году дыпломы выпускнікам Акадэміі СБУ ўручаў пасол ЗША ў Кіеве, прафесіянальны разведчык Уільям Тэйлар», – цытуе выданне неназванага ўкраінскага дыпламата.

Ён таксама заявіў, што расійскі бок ужо цяпер ставіць пытанне пра ўзнаўленне працы прадстаўніцтва ФСБ Расіі на Чарнаморскім флоце (афіцэраў расійскай спецслужбы абавязалі пакінуць Крым у канцы мінулага году). Нарэшце, паводле ўкраінскага дыпламата, Масква выразна дае зразумець, што яна чакае ад прэзідэнта Януковіча спынення ўсялякага вайсковага супрацоўніцтва з Грузіяй, каторае квітнела пры ягоным папярэдніку.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Масква высунула новаму ўкраінскаму лідэру Віктару Януковічу шэраг патрабаванняў, выкананне якіх неабходнае для ўзнаўлення «сяброўскіх адносінаў» паміж дзвюма...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика