У Татарстане асуджаная дзяячка руху за незалежнасць. 21.by

У Татарстане асуджаная дзяячка руху за незалежнасць

25.02.2010 11:23 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Татарстане на год пазбаўлення волі ўмоўна асуджаная вядомая дзяячка татарскага руху за незалежнасць 59-гадовая Фаўзія Байрамава. Байрамава прызнаная вінаватай ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 282 КК (узбуджэнне нянавісці альбо варожасці, а таксама прыніжэнне чалавечай годнасці).

У чым жа злачынства? 20 снежня 2008 году ў горадзе Набярэжныя Чалны адбылася паседжанне пашыранай сесіі грамадскай арганізацыі Рэспублікі Татарстан «Мілі Меджліс татарскага народа», на якім былі прынятыя зварот да сусветнай супольнасці аб прызнанні дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Татарстан і рэзалюцыя пра дзяржаўны суверэнітэт Татарстану. Пазней, як выявіла расейская пракуратура, пазначаныя матэрыялы «на просьбу абвінавачванай» былі змешчаныя ў інтэрнэце.

Татары — самая шматлікая нацыянальная меншасць у Расіі. Масква стрымлівае працэсы ўмацавання іх нацыянальнай ідэнтычнасці. Гэтак, было адмененае рашэнне аб пераводзе татарскай пісьмовасці з кірыліцы на лацінку, прынятае парламентам Татарстана. Таксама суды Расіі адмовілі татарскім сем"ям у іх пазовах аб праве для дзяцей здаваць цэнтралізаванае тэставанне на татарскай мове.

Байрамава, вядомая не толькі як грамадская дзяячка, а таксама як пісьменніца, узяла сябе адказнасць за з"езд у Набярэжных Чалнах. Варта адзначыць, што той з"езд сфармаваў урад незалежнага Татарстана ў выгнанні. Узначальвае гэты ўрад Віль Мірзаянаў, які перабывае на эміграцыі ў ЗША.

Падрасейскі ўрад Татарстана на чале з Мінцімерам Шайміевым стаяў на пазіцыях супрацоўніцтва з Масквой. Сёлета замест Шайміева новым кіраўніком рэспублікі Крэмль прызначыў блізкага да яго па поглядах прэм"ера Рустама Мініханава.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Татарстане на год пазбаўлення волі ўмоўна асуджаная вядомая дзяячка татарскага руху за незалежнасць 59-гадовая Фаўзія Байрамава. Байрамава прызнаная вінаватай ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика