Лепш позна, чым ніколі
16.06.2010 10:40
—
Новости Мира
|
Аўторак стаў гістарычным днём для Паўночнай Ірландыі і Вялікабрытаніі. Сем’і удзельнікаў дэманстрацыі каталікоў, якія сталі ахвярамі брытанскай арміі, чакалі правасуддзя 38 гадоў, з 1972 года.
Вынікі расследавання спецыяльнай камісіі наконт крывавай нядзелі былі апублікаваныя ў брытанскім парламенце. «Высновы гэтай справы цалкам ясныя. Без сумненняў — тое, што здарылася ў крывавую нядзелю — не падлягае апраўданню. Усе тое, што адбылося проста недапушчальна. Суддзя лорд Сэвіл заключыў, што брытанскія салдаты адкрылі агонь паводле загаду камандавання. І гэтага загаду проста не павінна было быць. Улады нясуць ўсю адказнасць за дзеянні ўзброеных сіл, і ад імя брытанскага ўрада я прашу прабачэння за нашу краіну», — заявіў брытанскі прэм’ер‑міністр Дэвід Кэмеран.Расследаванне па справе, вядомай як Крывавая нядзеля (Bllody Sunday), і апытанне відавочцаў падзей 30 студзеня 1972 года ў Лондадэры (Дэры) працягвалася 12 гадоў, 30 студзеня 1972 года ў горадзе Дэры (Лондандэры) салдатамі 1‑га парашутнага палка пад камандаваннем падпалкоўніка Дэрэка Вілфарда была расстраляна мірная дэманстрацыя мясцовых жыхароў‑каталікоў. Былі забітыя 13 дэманстрантаў, у тым ліку шасцёра непаўнагадовых. Пяцёра чалавек былі застрэленыя ў спіну. Яшчэ 14 чалавек былі параненыя, адзін пазней памёр. Брытанскія ўлады сцвярджалі, што дэманстранты мелі зброю і першымі адкрылі агонь. «Крывавая нядзеля» прывяла да новага канфлікту паміж ІРА і брытанскай арміяй у Паўночнай Ірландыі.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лондан афіцыйна выбачыўся за падзеі «крывавай нядзелі» 30 студзеня 1972 года.
|
|