Ураджай збожжа ў Расіі сёлета можа знізіцца на 25%
02.08.2010 12:18
—
Новости Мира
|
Ураджай збожжа ў Расіі ў 2010 годзе можа знізіцца на 20-26% у параўнанні з паказчыкам за папярэдні год - да 72-78 млн тон, паведаміў у панядзелак прэзідэнт Расійскага збожжавага саюза (РЗС) Аркадзь Злачэўскі. У 2009 годзе ўраджай збожжавых склаў 97 млн тон. Ранейшы прагноз РЗС складаў 81,5-85 млн тон. На гэты момант 26 расійскіх рэгіёнаў заявілі пра гібель пасеваў з прычыны засухі. Экспарт расійскага збожжа сёлета прагназуецца ў аб"ёме 11-19,5 млн тон. Пры гэтым у РЗС лічаць, што экспарт скароціцца да 14-15 млн тон супраць 21,4 млн тон годам раней. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ураджай збожжа ў Расіі ў 2010 годзе можа знізіцца на 20-26% у параўнанні з паказчыкам за папярэдні год - да 72-78 млн тон, паведаміў у панядзелак прэзідэнт Расійскага...
|
|