Казахстан хоча збудаваць 5 АЭС па японскім і індыйскім праектах. 21.by

Казахстан хоча збудаваць 5 АЭС па японскім і індыйскім праектах

21.10.2010 10:46 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Казахстан дамовіўся з Паўднёвай Карэяй аб сумесным будаўніцтве цеплаэлектрастанцыі каля Балхаша.

Таксама плануецца пабудаваць да пяці атамных электрастанцый, і ў гэтым Казахстану могуць дапамагчы Японія, Паўднёвая Карэя і Індыя.

Паўднёвая Карэя і Казахстан прыйшлі да пагаднення аб будаўніцтве электрастанцыі, якая будзе працаваць на вугалі і кошт якой ацэньваецца ў 3,8 млрд даляраў. Электрастанцыю магутнасцю 660 мегават плануюць пабудаваць каля горада Балхаш. Будаўніцтва мусіць стартаваць у першай палове наступнага года, а скончыцца ў 2016 годзе.

Паўднёвая Карэя цяпер адчайна шукае пастаўшчыкоў рэдказямельных металаў, дэфіцыт якіх, паводле прагнозаў, павінен абвастрыцца на міжнародным рынку ў наступныя некалькі гадоў. Акрамя будаўніцтва ТЭС блізу Балхаша Паўднёвая Карэя і Казахстан таксама дамовіліся працягнуць супрацоўніцтва ў пошуку новых радовішчаў урану і іншых рэдкіх металаў.

Казахстан займае першае месца ў свеце па запасах урану, які выкарыстоўваецца як паліва для ядзерных рэактараў.

Падзяліцца навіной: 
kabar.kg

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Казахстан дамовіўся з Паўднёвай Карэяй аб сумесным будаўніцтве цеплаэлектрастанцыі каля Балхаша. Таксама плануецца пабудаваць да пяці атамных...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика