Казахстан прапануе адмяніць роўмінг у краінах АЭП
28.12.2010 00:00
—
Новости Мира
|
Казахстанскае агенцтва па абароне канкурэнцыі будзе дамагацца адмены роўмінгу ў краінах Адзінай эканамічнай прасторы Расіі, Казахстана і Беларусі. Пра гэта сёння ў Астане паведаміў намеснік старшыні ведамства Барыс Парсегаў. «Калі АЭП з 1 студзеня 2011 года пачынае працаваць, а да 1 ліпеня 2012 працэдуры будуць завершаныя, мы будзем настойваць на тым, што і роўмінг там прымяняцца не павінен», — сказаў Парсегаў. Ён нагадаў, што Еўрапейскі саюз у свой час прыняў такую норму. Парсегаў адзначыў, што казахстанскі бок ужо агучваў гэтую ініцыятыву сваім расійскім і беларускім калегам. «Мы шукаем аднадумцаў, нас ужо падтрымаў Мінэканамразвіцця Расіі», — сказаў ён. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Казахстанскае агенцтва па абароне канкурэнцыі будзе дамагацца адмены роўмінгу ў краінах Адзінай эканамічнай прасторы Расіі, Казахстана і Беларусі. Пра гэта...
|
|