Ратавальнікі ліквідавалі пажар на МТЗ. 21.by

Ратавальнікі ліквідавалі пажар на МТЗ

10.11.2016 22:26 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: МНС

Ратавальнікі ліквідавалі пажар, які сёння здарыўся на Мінскім трактарным заводзе. Як паведамляецца ў твітар-акаўнце Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС, агонь узнік у сутарэннях сталеліцейнага цэху. Пацярпелых пры здарэнні няма.

Паводле інфармацыі тэлеканала СТВ, пры пажары ўзнікла пагроза выбуху (у падвале былі ёмістасці з маслам і балоны пад ціскам). Аднак яго ўдалося пазбегчы.

Як паведамляла Еўрарадыё, пажар быў зафіксаваны ўдзень 10 лістапада. Відавочцы казалі пра чорнае ад дыму неба над трактарным заводам. На месца здарэння выехала некалькі пажарных разлікаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: МНС Ратавальнікі ліквідавалі пажар, які сёння здарыўся на Мінскім трактарным заводзе. Як паведамляецца ў твітар-акаўнце Мінскага гарадскога ўпраўлення...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика