Размова па сутнасці. 21.by

Размова па сутнасці

30.01.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У мінулы аўторак прыём грамадзян правяла ў Прадстаўніцтве Беларускага рэспубліканскага ўнітарнага страхавога прадпрыемства “Белдзяржстрах” па Мядзельскім раёне намеснік старшыні райвыканкама Наталля Апановіч. Да прадстаўніка мясцовай улады звярнуўся адзін з работнікаў па праблеме асфальтавання вуліцы Сельгастэхнікі. Наталля Расціславаўна патэлефанавала па ўзнятым пытанні да начальніка аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Жанны Апановіч і даведалася, што асфальтаванне названай вуліцы ўнесена ў план мерапрыемстваў на бягучы год, але тэрміны яго выканання залежаць ад фінансавання. А таму сёння пакуль немагчыма даць адназначны адказ, калі канкрэтна гэта праблема будзе вырашана.
Акрамя таго, у дзень прыёму Наталля Расціславаўна мела магчымасць пагутарыць з работнікамі “Белдзяржстраху” наконт задач, над рэалізацыяй якіх яны працуюць. Ішла таксама гаворка аб важнасці супрацоўніцтва Прадстаўніцтва з юрыдычнымі асобамі па пытаннях арганізацыі страхавання. Як пазней прызналася намеснік старшыні, ёй вельмі спадабалася пазіцыя кіраўніка Паўла Чарняўскага па актывізацыі работы структурнага падраздзялення, якое ўзначальвае, па ўзнаўленні страхавых паслуг для насельніцтва, устаноў і арганізацый рэгіёну.
Наталля Апановіч закранула тэму падрыхтоўкі да правядзення ў Мядзеле абласных “Дажынак-2018”. Каб прайшло гэта мерапрыемства на дастойным узроўні, вядома, давядзецца шмат папрацаваць усім. Як запэўніў намесніка старшыні райвыканкама Павел Чарняўскі, Прадстаўніцтва “Белдзяржстраху” таксама не застанецца ў баку ад гэтай важнай для раёна падзеі і пастараецца ўнесці свой уклад у ход падрыхтоўкі да абласных “Дажынак”.
У сваю чаргу Наталля Расціславаўна расказала пра становішча спраў у розных галінах народнай гаспадаркі азёрнага краю, прывяла лічбы, якія датычаць выканання прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за 2017 год.

Наш кар.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мінулы аўторак прыём грамадзян правяла ў Прадстаўніцтве Беларускага рэспубліканскага ўнітарнага страхавога прадпрыемства “Белдзяржстрах” па Мядзельскім...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика