Сыравіна другасная – справа не другарадная. 21.by

Сыравіна другасная – справа не другарадная

Размер текста:
A
A
A
>

Сыравіна другасная –  справа  не другарадная

З 2 па 30 красавіка месячнік па зборы другасных матэрыяльных рэсурсаў праводзіць філіял “Каапнарыхтпрамгандаль Пастаўскага раённага спажывецкага таварыства”. Што запланавана зрабіць у гэты перыяд, карэспандэнт “Пастаўскага краю” папрасіла расказаць таваразнаўцу Н. С. ГРЫШАНАВУ.

Сыравіна другасная –  справа  не другарадная— Наталля Сяргееўна, растлумачце, калі ласка, што такое другасныя матэрыяльныя рэсурсы.
— Макулатура, шклабой, палімерныя адходы, лом бытавы чыгуну, непрыгодныя халадзільнікі, пральныя машыны, тэлевізары, газавыя пліты, мікрахвалевыя печы, пыласосы і многае іншае, што непатрэбна ў гаспадарцы. Гэта не смецце, а каштоўная сыравіна, якая можа атрымаць другое жыццё пасля перапрацоўкі. Яна з’яўляецца крыніцай сыравінных рэсурсаў для прамысловых прадпрыемстваў рэспублікі, а яе збор і нарыхтоўка — найважнейшыя рэсурсазберагальныя віды дзейнасці. Выкарыстанне адходаў дазваляе эканоміць першасную сыравіну і матэрыялы. Напрыклад, адна тона макулатуры можа замяніць 3,5 кубаметра драўніны.

Сыравіна другасная –  справа  не другарадная— Жыхарка мікрараёна 6 гарадка, прачытаўшы ў газеце аб’яву пра месячнік, цікавілася, дзе вядзецца прыёмка другаснай сыравіны.
— Прыёмныя пункты працуюць у Паставах: па вуліцы Гагарына, 98 (з  панядзелка па пятніцу — з 8 да 17 гадзін, перапынак на абед — з 13.00 да 14.00, субота і нядзеля — выхадныя), і на рынку па вуліцы Кастрычнікай (гандлёва-закупачны пункт адкрыты ў аўторак, чацвер, пят­ніцу з 9.00 да 16.00, сераду — з 8.00 да 16.00, нядзелю — з 7.00 да 13.00, панядзелак і субота — выхадныя). Лынтупчане і жыхары навакольных вёсак могуць здаць другасную сыравіну ў Лынтупах — па вуліцы Галубкова, 8. Рэжым работы наступны: у будныя дні — з 10.00 да 18.00, перапынак на абед — з 13.00 да 15.00, суботу — з 10.00 да 14.00, нядзелю — з 10.00 да 15.00. Для дунілавіцкай зоны прыёмны пункт працуе ў Дунілавічах (вул. Бульбянова, 26) у суботу і нядзелю з 7.30 да 14.00.

Сыравіна другасная –  справа  не другарадная— А калі няма свайго транспарту для вывазу?
— Наша арганізацыя аказвае транспартныя паслугі. Але для гэтага трэба сабраць значны аб’ём сыравіны. Раз’язны прыёмна-нарыхтоўчы пункт працуе па папярэдняй дамоўленасці. Заяўкі прымаюцца па тэлефонах: 4-10-99, 4-42-05. У ходзе месячніка забяспечым вываз другасных матэрыяльных рэсурсаў ад арганізацый, садаводчых таварыстваў, гаражных кааператываў.

Сыравіна другасная –  справа  не другарадная— Наталля Сяргееўна, нагадайце пра цэны на сыравіну.
— Макулатура прымаецца за 0,13 рубля за кілаграм, поліэтылен і ПЭТ-бутэлькі — 0,10, адходы шкла — 0,08, лом бытавы сталёвы — 0,28, лом бытавы чыгунны — 0,31, бытавая тэхніка — 0,20 рубля за кілаграм.

Сыравіна другасная –  справа  не другарадная— Ведаю, што ў мінулыя гады вы ладзілі конкурс сярод школьнікаў на лепшага здатчыка макулатуры. А сёлета?
— Таксама. Пераможцу чакае заахвочвальны прыз.

Сыравіна другасная –  справа  не другарадная— Наколькі актыўна ўдзельнічаюць пастаўчане ў месячніку?
— Пакуль не вельмі. Але спадзяюся, актывізуюцца. Кожнаму з нас варта задумацца над тым, што мы можам зрабіць для аховы навакольнага асяроддзя. Распараджэннем старшыні райвыканкама красавік аб’яўлены месяцам па добраўпарадкаванні райцэнтра і сельскіх населеных пунктаў. У некаторай ступені навесці парадак дапаможа і наша акцыя. Таму звяртаюся да пастаўчан з заклікам: не захламляйце панадворкі, не выкідвайце непатрэбнае на сметнікі, а здавайце на прыёмныя пункты “Каапнарыхтпрамгандлю”. Гэта паслужыць больш рацыянальнаму выкарыстанню рэсурсаў, дазволіць сэканоміць сродкі і ў пэўнай ступені паса­дзейнічае вырашэнню экалагічных праблем.

— Дзякуй за тлумачэнні.

Гутарыла Анна АНІШКЕВІЧ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
> З 2 па 30 красавіка месячнік па зборы другасных матэрыяльных рэсурсаў праводзіць філіял “Каапнарыхтпрамгандаль Пастаўскага раённага спажывецкага таварыства”....
 
 
 


Архив (Разное)

21.by в социальных сетях

Свежие газеты

21.05.2018
Mir24.TV Belarus
Івацэвіцкі веснік
Кобринский вестник
Навiны Палесся
Полесская правда
Пинский Вестник
Варяг-пресс
Зара (Бешенковичи)
Гарадоцкi веснiк
Новости Докшицы
Лепельский край
Міёрскія навіны
Новости Полоцка
Поставский край
Патриот (Ушачи)
Клiч Радзiмы
Герой працы
Газета Авангард
Новости Ветки
Народны голас
Лоевский край
Mlife
Петрыкаускiя навiны
Хойницкiя навiны
Чачэрскi веснiк
Новости Волковыска
Вороновская газета
Газета Праца
Полымя
Заря над Неманам
Свислочская газета
Светлы шлях
Единство
Новости Дзержинска
Нясвижскiя навiны
Инфа-Курьер
Слуцк Город
Смалявiцкi край
Soligorsk News
Прамень
Раёны весник
Маяк Преднепровья
Горецкий вестник
Савецкая вёска
Кировец
Голас Касцюкоушчыны
Кричевская жизнь
Асiповiцкi край
Новости Хотимска
Новы дзень (Жлобин)
Перамога (Дятлово)
Святло кастрычнiка (Мстиславль)
22.05.2018
Mir24.TV Belarus
Кобринский вестник
Полесская правда
Варяг-пресс
Клiч Радзiмы
Новости Волковыска
Свислочская газета
Нясвижскiя навiны
Слуцк Город
Soligorsk News
Голас Касцюкоушчыны
Новы дзень (Жлобин)

© 2004-2018 21.by
Яндекс.Метрика