У Смаргоні праведзена 3 сесія Смаргонскага раённага Савета дэпутатаў. 21.by

У Смаргоні праведзена 3 сесія Смаргонскага раённага Савета дэпутатаў

17.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На гэтым тыдні прайшла 3 сесія Смаргонскага раённага Савета дэпутатаў, якую вёў старшыня дэпутацкага корпуса Іван Рамановіч. Але напачатку дэпутаты разгледзелі шэраг пытанняў на пасяджэннях трох камісій: па сацыяльных пытаннях, справах моладзі, справаздачы дэпутатаў перад выбаршчыкамі, па выкананні законнасці, стварэнні бяспечных умоў для пражывання грамадзян і ахове навакольнага асяроддзя, па эканоміцы, бюджэце, прамысловасці, сельскай гаспадарцы, развіцці прадпрымальніцтва.

сесія-2 095.jpg

На сесіі з інфармацыяй аб стане медыцынскай дапамогі насельніцтву і арганізацыі работы па папярэджанні захворванняў, фарміраванні здаровага ладу жыцця, умацаванні і захаванні здароўя насельніцтва на тэрыторыі раёна выступіў галоўны ўрач ЦРБ Сяргей Кудзяньчук.

сесія-2 179.jpg

Аб выкананні Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №100, які тычыцца ўдасканалення ўліку і змяншэння колькасці пустых, старых і непрывабных дамоў у сельскай мясцовасці расказаў начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Міхаіл Тамашэвіч.

Была заслухана таксама інфармацыя аб выніках месячніка па навядзенні парадку, аб удзеле дэпутатаў у акцыях, выкананні дэкрэта №18.

сесія-2 116.jpg

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На гэтым тыдні прайшла 3 сесія Смаргонскага раённага Савета дэпутатаў, якую вёў старшыня дэпутацкага корпуса Іван Рамановіч. Але напачатку дэпутаты разгледзелі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика