Навіны Мядзельшчыны. 21.by

Навіны Мядзельшчыны

30.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ПАДВЕДЗЕНЫ вынікі раённага спаборніцтва аператараў машыннага даення кароў за другі квартал. Пераможцай прызнана Марыя Субач з фермы “Новікі” ААТ “Сваткі”. За красавік-чэрвень Марыя Іванаўна надаіла ад кожнай каровы па 2342 кілаграмы малака.

***

ПАВОДЛЕ інфармацыі Галоўнага статыстычнага ўпраўлення вобласці, намінальны налічаны заробак працаўнікоў Мядзельшчыны ў І паўгоддзі склаў 684,7 рубля, у тым ліку ў чэрвені — 752,5. Вышэйшай за сярэднюю па раёне заработная плата была ў работнікаў інфармацыі і сувязі (1197,8 руб.), фінансавай і страхавой дзейнасці (1182,8 руб.), а таксама ў занятых забеспячэннем электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыяніраваным паветрам (1022,2 руб.), паслугамі па часовым пражыванні і харчаванні (811,6 руб.), на будаўніцтве (808,1 руб.).

***

У РАМКАХ акцыі “Белдзяржстрах” — дзецям” сертыфікат на 4000 рублёў атрымала гімназія-інтэрнат Мядзела. Набыты інтэрактыўная дошка, мультымедыйны праектар, ноўтбук, комплекс стэндаў па асновах бяспекі жыццядзейнасці, халаты хлопчыкам для ўрокаў тэхнічнай працы, спецадзенне для дзяжурных па сталоўцы і 5 самавыратавальнікаў (індывідуальных камплектаў ад газазадымлення), устаноўлена камп’ютарная праграма па правілах дарожнага руху.

***

БЕЛАРУСКІ рэспубліканскі саюз моладзі з 1 па 26 жніўня праводзіць акцыю “У школу — з добрым сэрцам”, далучыцца да якой можа кожны. Школьныя прылады і канцтавары для дзетак са шматдзетных, няпоўных і малазабяспечаных
сем’яў можна прыносіць у райкам БРСМ па адрасе: Мядзел, плошча Шаранговіча, 2, каб № 14. Тэлефон для даведак: 54-5-45.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ПАДВЕДЗЕНЫ вынікі раённага спаборніцтва аператараў машыннага даення кароў за другі квартал. Пераможцай прызнана Марыя Субач з фермы “Новікі” ААТ “Сваткі”. За...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика