Каб не дапусціць гібелі людзей. 21.by

Каб не дапусціць гібелі людзей

16.08.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 

У адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь “Аб асновах дзей-насці па прафілактыцы правапарушэнняў”, мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы ва ўзаемадзеянні з органамі па надзвычайных сітуацыях, установамі аховы здароўя, адукацыі, сацыяльнага абслугоўвання і жыллёва-камунальнай гаспадаркі абавязаны праводзіць прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на папярэджанне пажараў, іншых надзвычайных сітуацый і гібелі людзей ад іх, а таксама прымаць іншыя меры для забеспячэння бяспечных умоў жыццядзейнасці.
НА ЖАБІНКАЎШЧЫНЕ рэгіструюцца дарожна-транспартныя здарэнні, у выніку якіх цялесныя пашкоджанні атрымліваюць і вадзіцелі, і пасажыры, і пешаходы. Таксама маюць месца факты гібелі людзей у выніку ДТЗ. Часцей за ўсё адбываюцца наезды на пешаходаў з прычыны няўважлівасці і неабачлівасці кіроўцаў, парушаюцца правілы хуткаснага рэжыму.
Супрацоўнікі АДАІ і падраздзяленні міліцыі грамадскай бяспекі АУС Жабінкаўскага райвыканкама прымаюць меры для прадухілення і ўстаранення прычын і ўмоў, якія спрыяюць дарожна-транспартным здарэнням. Распрацаваны мерапрыемствы па павышэнні бяспекі і паляпшэнні ўмоў дарожнага руху на бягучы год. Адным з асноватворных фактараў у забеспячэнні бяспекі на дарогах і прафілактыцы гібелі людзей пры ДТЗ з’яўляецца агітацыйна-прапагандысцкая работа, якую праводзіць АДАІ.
Усім кіроўцам трэба памятаць пра неабходнасць перавозкі дзяцей у аўтамабілях з выкарыстаннем дзіцячых утрымліваючых устройстваў, пра выкананне патрабаванняў хуткаснага рэжыму, выкарыстанне рамянёў бяспекі, забарону выкарыстання мабільных тэлефонаў падчас руху і іншыя правілы дарожнага руху. Пешаходам няварта забываць пра выкарыстанне святлоадбіўных элементаў і камізэлек павышанай бачнасці ў цёмны час сутак.
ТРЭБА СКАЗАЦЬ, у Жабінцы і раёне прымаюцца неабходныя меры па прафілактыцы гібелі людзей на пажарах. Разам з тым, сёлета ў агні загінулі два чалавекі, абодва знаходзіліся ў нецвярозым стане. Прычына ўзнікнення пажараў – неасцярожнасць пры курэнні.
Пажары часцей за ўсё адбываюцца ў вячэрні і начны час сутак, калі сітуацыя ў доме практычна не кантралюецца. Яны небяспечныя, перш за ўсё, высокай тэмпературай і моцным задымленнем. Сплючы, чалавек удыхае дым, які ўтрымлівае вялікую колькасць таксічных рэчываў, што можа прывесці да смерці на працягу некалькіх хвілін. Своечасова выявіць загаранне і, адпаведна, пазбегнуць матэрыяльнага ўрону, траўміравання і гібелі можна, усталяваўшы ў кватэры ці доме аўтаномны пажарны апавяшчальнік.
ШТО ТЫЧЫЦЦА гібелі людзей на вадаёмах і каля іх, то аддзелам унутраных спраў райвыканкама ва ўзаемадзеянні з Жабінкаўскім РАНС і раённай арганізацыяй АСВОД у перыяд купальнага сезону штотыдзень праводзяцца рэйды з мэтай належнага забеспячэння грамадскага парадку і недапушчэння парушэння нормаў заканадаўства ў месцах масавага адпачынку людзей ля вадаёмаў. Разам з тым, на тэрыторыі раёна за сем месяцаў бягучага года зарэгістраваны факт утаплення, адна з прычын якога – ужыванне спіртнога. Таму варта памятаць, што не толькі выкананне нормаў і правілаў паводзінаў на ва-дзе, але і асабісты кантроль, неўжыванне спіртнога могуць прадухіліць выпадкі гібелі на вадаёмах.
У КОДЭКСЕ аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь маюцца нормы, якія тычацца адказнасці бацькоў за неналежнае выкананне імі абавязкаў па выхаванні дзяцей. Напрыклад, артыкул 17.13 КоАП прадугледжвае адказнасць за невыкананне абавязкаў па суправаджэнні непаўнагадовага ў начны час па-за жыллём. Такім чынам, у летні канікулярны перыяд бацькам неабходна ўзмацніць кантроль за тым, дзе і як бавяць час іх дзеці, а таксама растлумачыць правілы паводзінаў у розных надзвычайных сітуацыях. Нельга дапускаць купання на вадаёмах, не абсталяваных для адпачынку лю-дзей. Нярэдка дарослыя і дзеці ігнаруюць забаронныя знакі. І, вядома ж, каб не дапусціць траўміравання і гібелі дзяцей, бацькам нельга пакідаць іх як дома, так і на вуліцы без нагляду дарослых.
Алена СІДАРУК, намеснік пракурора раёна.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  У адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь “Аб асновах дзей-насці па прафілактыцы правапарушэнняў”, мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика