Павіншуйце настаўнікаў з дапамогай “АП”!. 21.by

Павіншуйце настаўнікаў з дапамогай “АП”!

24.09.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Павіншуйце настаўнікаў з дапамогай “АП”!

08:46 / 23.09.2018
537

Набліжаецца самае, бадай, масавае і самае любімае прафесійнае свята, якое тычыцца, без перабольшвання, усіх. Бо ў жыцці кожнага з нас быў любімы настаўнік, які “выводзіў у людзі”: вучыў, раіў, быў прыкладам, дапамагаў выбраць жыццёвы шлях…

image.jpeg

Такіх настаўнікаў вельмі шмат – настолькі, што ў рэдакцыі, плануючы святочны нумар, крыху разгубіліся: пра каго расказаць, калі прапаноў так шмат, а месца ў газеце – так мала?

І мы вырашылі: няхай пра сваіх любімых настаўнікаў раскажуць іх вучні! І няважна, колькі ім гадоў, ходзяць яны ў школу ці даўно яе закончылі, вучыліся на Астравеччыне ці за яе межамі – раскажыце пра лепшага ў свеце настаўніка і пра тое, чаму ён удастоіўся ад вас гэтага самага ганаровага звання – “любімы”. І проста цудоўна, калі ў вашым альбоме ці ў запаветнай папцы на кампьютары ёсць яго фотаздымак, і вы дашляце яго ў рэдакцыю разам са сваім расповедам!

logo-tagline.jpg

Мы чакаем фота вашых любімых настаўнікаў і расказаў пра іх. Дасылаць іх можна ў рэдакцыю любым зручным для вас спосабам: на паштовы адрас Астравец, вуліца Энгельса, 2А; на электронны – otrovets@tut.by, пакідаць у каментарыях да гэтай заметкі ў любой з сацыяльных сетак у групах і на старонках “Астравецкай праўды”.


Абяцаем: УСЕ без выключэння вашы фотаздымкі і прызнанні ў любові педагогам у Дзень настаўніка з’явяцца на нашым сайце. А самыя шчырыя і цікавыя – яшчэ і ў святочным выпуску газеты.


…Скажыце дзякуй любімым настаўнікам – яны гэтага заслужылі! І для іх гэта будзе вельмі важкай і важнай узнагародай.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэдакцыя “Астравецкай праўды прадстаўляе магчымасць усім і кожнаму павіншаваць настаўнікаў з іх прафесійным святам, якое будзе адзначацца 7 кастрычніка.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика